У гэтыя ж дні запланавана цэнтралізаванае тэсціраванне. Здаць ЦТ таксама можна 3 і 6 чэрвеня, распавёў міністр адукацыі Андрэй Іванец у Нацыянальным прэс-цэнтры.

Рэгістрацыя на цэнтралізаваны экзамен ужо ідзе, яна завершыцца 5 красавіка. За гэта адказваюць установы адукацыі, таму бацькам і вучням тут не трэба перажываць — усіх запішуць цэнтралізавана.

Рэгістрацыя на цэнтралізаванае тэсціраванне стартуе 9 красавіка. Пералік прадметаў, якія можна здаць на ЦТ, апублікуюць да пачатку рэгістрацыі.

Рэзервовыя дні для здачы ЦЭ і ЦТ — 21 і 23 чэрвеня. Для тых, хто і ў рэзервовыя дні не зможа трапіць на выпрабаванне, яшчэ адзін шанец дадуць 19 і 21 жніўня. Сёлета Мінадукацыі пайшло на сустрэчу тым, хто парушыў правілы ў асноўныя дні: ім дазволяць паспрабаваць свае сілы ў жніўні, летась такі шанец быў толькі праз год. Але ў такім выпадку яны змогуць паступіць толькі ў каледж.

Падаваць дакументы ў ВНУ можна з 12 ліпеня, прымаць дакументы скончаць у пачатку жніўня. Для каледжаў і ўстаноў прафесійнай адукацыі тэрміны будуць вызначаны пазней.

Мінадукацыі вырашыла сёлета захаваць лічбы прыёму на ўзроўні мінулага года — каля 53 тыс.чалавек. Пры гэтым бюджэтных месцаў у ВНУ стане больш на 3 тысячы больш.

Чытайце таксама:

Выпускнікам яшчэ двух ліцэяў дазволілі паступаць у свае ВНУ без экзаменаў

Выпускнікам профільных класаў дазволілі паступаць на адпаведныя спецыяльнасці без экзаменаў

Як будуць праходзіць сумоўі для паступлення ў ВНУ без экзаменаў

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0