Напрыклад, выпускнікі профільных вайскова-патрыятычных класаў змогуць паступаць без экзаменаў у ВНУ на вайсковыя спецыяльнасці. Гаворка ідзе пра Вайсковую акадэмію, вайсковыя факультэты БДУ (на спецыяльнасці «Радыяцыйная, хімічная і біялагічная абарона», «Геаінфармацыйныя сістэмы») і БДУІР («Сістэмы і сеткі інфакамунікацый», «Радыёсістэмы і радыётэхналогіі»), вайскова-тэхнічны факультэт БНТУ («Эканоміка і кіраванне», «Эксплуатацыя наземных транспартных і тэхналагічных машын і комплексаў») і інш.

Выпускнікоў профільных класаў педагагічнай накіраванасці прымуць без экзаменаў у педагагічныя ВНУ, інжынернай накіраванасці — у тэхнічныя ВНУ на інжынерныя спецыяльнасці. Па той жа аналогіі на адпаведныя спецыяльнасці без экзаменаў змогуць паступаць выпускнікі профільных класаў аграрнай і спартыўна-педагагічнай накіраванасці. 

Чытайце таксама:

Як будуць праходзіць сумоўі для паступлення ў ВНУ без экзаменаў

Экс-дырэктар Ліцэя БДУ пра наданне імя Дзяржынскага: Духу ліцэя там ужо няма

Памянялі правілы атрымання льготных крэдытаў для маладых беларусаў

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0