Ілюстрацыйнае фота Drive2.ru

Ілюстрацыйнае фота Drive2.ru

5 сакавіка затрымалі ўраджэнца Брэсцкай вобласці, які працуе наладчыкам абсталявання ў адной са сталічных кампаній. Яго машыну на тэрыторыі Кастрычніцкага раёна Мінска заўважыў пільны міліцыянт Дэпартамента аховы. Нумарныя рамкі аўтамабіля былі з гербам «Пагоня».

«Паколькі зараз указаны сімвал выкарыстоўваецца пэўнай групай грамадзян як сімвал, які ідэнтыфікуе і прапагандуе грамадска-палітычныя інтарэсы пратэснай накіраванасці, было прынята рашэнне аб затрыманні кіроўцы аўтамабіля, якім аказаўся Н.», — гаворыцца ў матэрыялах справы.

Мужчына правёў ноч у ІЧУ, суд прайшоў на наступны дзень.

Мінчук не прызнаў сябе вінаватым у правапарушэнні. Ён не адмаўляў, што на яго машыне былі рамкі з «Пагоняй», аднак настойваў на тым, што ён не выказваў імі ніякіх «грамадска-палітычных інтарэсаў». Мужчына сказаў, што купіў машыну год таму ўжо з такімі рамкамі. Тады ён спытаў у прадаўца, ці не будзе праблем з-за «Пагоні», той адказаў, што «не павінна быць», і новы гаспадар проста працягнуў выкарыстоўваць рамкі.

Аднак суд палічыў, што гэта наадварот пацвярджае яго віну, так як ён, купляючы аўто, звярнуў увагу на сімвал герба і разумеў яго значэнне, але не пазбавіўся рамак. У выніку сітуацыю прызналі пікетаваннем без дазволу гарвыканкама (ч.1 арт. 24.23 КаАП).

«Н. дэманстраваў на рамцы для нумарнога знака аўтамабіля малюнак герба П. у якасці сімволікі пратэснага характару менавіта з мэтай публічнага выказвання сваіх грамадска-палітычных інтарэсаў, што стала даступна нявызначанаму колу асоб, у сувязі з чым прыходжу да высновы, што апошні прыняў удзел у пікетаванні», — сказаў на заканчэнне суддзя.

Мужчыну прызначылі 13 дзён адміністрацыйнага арышту.

Аналагічны выпадак адбыўся ў Ленінскім раёне Мінска 21 лютага. Каля 15.30 міліцыянт заўважыў на адной з вуліц аўтамабіль з «Пагоняй» на нумарных рамках, кіроўца быў затрыманы. Праз два дні адбыўся суд.

Мужчына, работнік прыватнай кампаніі, прызнаў наяўнасць рамак, але сцвярджаў, што купіў іх некалькі гадоў таму і да цяперашняга часу ўжо даўно забыўся, што на іх маецца сімвал «Пагоні». Ён запэўніваў, што, перасоўваючыся на сваім аўтамабілі з такімі рамкамі, не пераследваў ніякіх палітычных мэтаў.

Суд чакана не паверыў мінчуку. Яго прызналі вінаватым у несанкцыянаваным пікетаванні і прысудзілі да 11 сутак арышту.

Чытайце таксама:

Сілавікі расказалі, як скарысталі ў сваіх інтарэсах сямейную драму

Завялі крымінальную справу супраць Валера Руселіка

За каментары пра «Крокус Сіці Хол» затрымалі жыхара Шчучына

Клас
0
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
22