Максім Урбановіч. Фота: Радыё Свабода

Максім Урбановіч. Фота: Радыё Свабода

Брат кіраўніка «Маладога фронту» Дзяніса Урбановіча Максім вызвалены пасля адміністрацыйнага арышту, паведамляе «Позірк».

Максім Урбановіч адбыў 10 сутак паводле абвінавачвання ў «дробным хуліганстве». Іншыя падрабязнасці затрымання і арышту невядомыя.

Пра затрыманні сяброў «Маладога фронту» стала вядома 23 сакавіка ад праваабаронцаў. Паведамлялася, што Максім Урбановіч быў «моцна збіты», пасля чаго этапаваны ў СІЗА КДБ.

Грамадскі актывіст Дзяніс Урбановіч узначаліў «Малады фронт» у 2018 годзе. У канцы 2021 года праз рызыку крымінальнага пераследу нелегальна выехаў ва Украіну і цяпер ваюе супраць Расіі ў палку Каліноўскага. Быў некалькі разоў паранены.

Чытайце таксама:

Затрымалі брата каліноўца Дзяніса Урбановіча

Блогерка Жанна Лаўрова на волі

«Каб надпіс на помніку быў на беларускай мове». Беларускія добраахвотнікі пра запавет на выпадак гібелі 

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
1