Падрабязнасці ўчорашняга дня яна не распавядала. Сказала, што застаецца са сваімі гледачамі і збягаць не збіраецца. «Я хачу жыць у сваёй краіне, мне тут спакойна, добра. Мільён разоў гэта казала».

Яна распавяла, што ўчора закрыла каментары — у сувязі «з перакручанымі відэа столькі бруду ліецца».

Таксама яна падзякавала тым, хто ўчора падтрымаў яе, і тым, хто «перакруціў ». «Гэта для мяне таксама вялізны досвед, вялізныя вывады, таму таксама дзякуй», — сказала яна.

Учора ГУБАЗіК напісаў, што Жанна Лаўрова затрыманая. Каналы жанчыны нейкі час былі недаступныя, але іх аднавілі.

У адным з апошніх стрымаў Лаўрова сказала, што «яе сасіскі троху падгарэлі, бо прыляцеў бумеранг, таму што ёй шкада і ўкраінскіх дзяцей». Гэтыя словы выдраў з кантэксту (з некалькіх хвілінаў роліку пакінуўшы 10 секунд) прапагандыст Канстанцін Прыдыбайла. Ён апублікаваў у сваіх сацсетках допіс, дзе заклікаў сілавікоў арыштаваць жанчыну.

Лаўровай пагражалі крымінальнай справай за «прапаганду тэрарызму» і сямю гадамі турмы. У якім статусе знаходзіцца жанчына, невядома.

Чытайце таксама:

Па даносе Прыдыбайлы затрымалі 54-гадовую мінскую тыктокерку-таролага. «Абразіла памерлых у Крокусе»

У Гомелі затрымалі дырэктара тэлерадыёкампаніі «ФілТВ»

Мінчука арыштавалі за вокліч «Жыве Беларусь» з акна кватэры

Клас
6
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
7
Сумна
4
Абуральна
1