Cённяшняя атака на энергасістэму Украіны — найбуйнейшая за ўвесь час вайны. Пра гэта заявіў кіраўнік «Укрэнерга» Уладзімір Кудрыцкі.

Паводле яго слоў, удары наносіліся па цеплавых і гідраэлектрастанцыях, а таксама па магістральных падстанцыях.

Кудрыцкі адзначыў, што пашкоджанні энергетычных аб'ектаў ёсць у шматлікіх рэгіёнах, найбольшы маштаб пашкоджанняў — у Харкаве. Горад амаль цалкам застаўся без святла.

Абмежаванне электразабеспячэння ўвялі ў розных рэгіёнах Украіны.

Што тычыцца атакі на ДнепраГЭС, то пакуль няма ніякіх рызык прарыву дамбы, статус будзе канчаткова зразумелы праз некалькі гадзін.

Уладзімір Зяленскі заявіў, што сёння ноччу Расія запусціла па Украіне больш за 90 ракет і каля 60 беспілотнікаў.

Чытайце таксама:

Расія другую ноч запар наносіць масіраваны ракетны ўдар па Украіне

На Запарожскай АЭС адключылася адна з дзвюх электраліній, што сілкуюць станцыю 

Раніца ў расійскім Белгарадзе пачалася з абстрэлаў

Клас
3
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
25