У выніку цяпер станцыя злучаная з украінскай энергасістэмай толькі адной ЛЭП меншай магутнасці, якую, паводле паведамлення «Энергаатама», нядаўна адрамантавалі пасля пашкоджанняў у выніку чарговага расійскага абстрэлу.

«Такая сітуацыя вельмі небяспечная і пагражае аварыйнай сітуацыяй. Калі адключыцца апошняя лінія сувязі з айчыннай энергасеткай, ЗАЭС акажацца ў чарговым блэкаўце, што з'яўляецца цяжкім парушэннем умоў бяспечнай эксплуатацыі станцыі», — сказаў кіраўнік «Энергаатама» Пётр Коцін.

«Энергаатам» нагадаў, што з пачатку расійскай акупацыі АЭС перажыла восем поўных блэкаўтаў і адзін частковы.

«Радыяцыйны фон на станцыі і прылеглай тэрыторыі без змен і знаходзіцца на ўзроўні, які адпавядае нармальнай эксплуатацыі энергаблокаў і не перавышае натуральных фонавых прыродных значэнняў», — гаворыцца ў паведамленні ЗАЭС, якую кантралююць расіяне.

Чытайце таксама:

Расія другую ноч запар наносіць масіраваны ракетны ўдар па Украіне

Раніца ў расійскім Белгарадзе пачалася з абстрэлаў

Расія ўначы атакавала Кіеў ракетамі «Кінжал». Ёсць пацярпелыя

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
6