Акцыя пачалася з ўсходніх рэгіёнаў РФ. Вялікая чарга выстраілася каля выбарчага ўчастка ў Новасібірскім дзяржаўным універсітэце. 

У мэрыі Новасібірска чэргі растлумачылі мерамі бяспекі.

«У сувязі з тым, што падчас правядзення трохдзённага галасавання на выбарах прэзідэнта Расійскай Федэрацыі ў розных рэгіёнах былі спробы правакатыўных дзеянняў з мэтай дэстабілізацыі працы выбарчых камісій, у Новасібірскай вобласці ўзмоцненыя меры бяспекі на выбарчых участках. Таму сёння ў некаторых памяшканнях для галасавання назіралася вялікая колькасць выбаршчыкаў», — гаворыцца ў паведамленні мэрыі.

Чэргі ўтварыліся таксама ў Екацярынбургу і Чалябінску.

Тлумачэнне чэргам прыдумалі і ў расійскім Цэнтрвыбаркаме. Кіраўніца ЦВК Эла Памфілава заявіла, што колькасць жадаючых прагаласаваць павялічылася пасля выпадкаў псуты скрыні з бюлетэнямі зялёнкай і іншымі фарбуюць рэчывамі.

«Яны настолькі выклікалі буру абурэнняў у людзей, што наадварот, мы заваленыя званкамі, і да мяне пішуць: «Нават не думалі пайсці галасаваць, але цяпер усё адклалі і ідзем галасаваць», — заявіла Памфілава.

Людзі далучаюцца да акцыі і за мяжою. У Арменіі і Казахстане чэргі да ўчасткаў для галасавання расцягнуліся на сотні метраў.

Да пасольства Расіі ў Рызе мясцовыя ўлады звезлі паліцыю і супрацоўнікаў міграцыйнай службы. Частку вуліцы перагарадзілі.

Шалёная чарга стаіць да выбарчага ўчастка ў Гаазе. 

У Кішынёве мужчына кінуў бутэльку з запальнай сумессю праз агароджу пасольства Расіі, дзе арганізаваны выбарчы ўчастак. Яго затрымалі. 

Чытайце таксама:

Людзі ў Расіі масава пішуць на бюлетэнях «Не вайне» і «Пуцін забойца» ФОТЫ

У Брэсце «замініравалі» генконсульства РФ у час выбараў

У Расіі пачаліся выбары прэзідэнта. Вось што трэба пра іх ведаць

Клас
27
Панылы сорам
5
Ха-ха
8
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
1