Сухія дранікі — гэта парашок для гатавання традыцыйных дранікаў. Увогуле такія сухія дранікі кампанія выпускала ўжо ў 2016-2017 гадах, але потым некалькі гадоў іх не было відаць на паліцах крам. Цяпер жа яны зноў з'явіліся ў абноўленай упакоўцы. Адзін пачак каштуе 3,99 рубля.

Сайт прадпрыемства паведамляе, што дранікі «па-хатняму» існуюць чатырох розных відаў: простыя; з кропам; з перцам; з морквай-часнаком. У каробцы змяшчаецца 200 грамаў сухой сумесі. У залежнасці ад смаку прадукцыі, гэта альбо два пачкі па 100 грамаў, альбо адзін 200-грамовы пачак.

Вытворца прапануе наступны спосаб гатавання прадукту: харчовы канцэнтрат заліць халоднай вадой, паставіць для набракання на 20 хвілін, затым старанна перамяшаць і смажыць на змазанай раслінным алеем патэльні да гатоўнасці. На выхадзе абяцаюць 14-16 дранікаў з адной каробкі.

Тры чалавекі, якія спрабавалі прыгатаваць аналагічныя дранікі сем гадоў таму, адзначалі ў каментарах: дранікі смачныя і падобныя на тыя, што можна прыгатаваць у хатніх умовах з сырой бульбы.

Чытайце таксама:

У якіх рэстаранах адпачывалі мінчукі ў 1980-х — шмат настальгічных ФОТА

«Напэўна, муку для бліноў яшчэ не змалолі». Госці пушчанскага Дзеда Мароза расказалі, як ехалі ў казку, а трапілі ў савок

Полк Каліноўскага павіншаваў беларусаў з Новым годам і паказаў свой рэцэпт дранікаў

Дранікі таксама ёсць: беларуска расказала, як жыве ў Швецыі

Клас
29
Панылы сорам
5
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2