Торт King Cake. Крыніца: Instagram / king.cake_classic

Торт King Cake. Крыніца: Instagram / king.cake_classic

Кожны слой торта запякаюць на адкрытым агні асобна — такім чынам робіцца да 20 слаёў. Захоўвацца ласунак можа да 30 сутак. Для ўпакоўкі выкарыстоўваюць экалагічныя матэрыялы на аснове цэлюлозы.

Прадукуе торт пад брэндам King Cake прадпрыемства «Белкандытар». Купіць яго цяпер можна ў гродзенскім гандлёвым доме «Баторыя». Кілаграмовы торт каштуе 38,19 рубля. Плануецца, што такія торты будуць прадаваць і ў іншых гандлёвых сетках горада.

Торт King Cake у краме «Баторыя». Крыніца: Instagram / king.cake_classic

Торт King Cake у краме «Баторыя». Крыніца: Instagram / king.cake_classic

Такога тыпу торт — характэрны для Гродзеншчыны. У Літве ён называецца шакоціс, у Польшчы сэнкач, а на Гродзеншчыне ёсць свой аналаг — банкуха, якую вырабляюць у Свіслацкім раёне. У 2019 годзе торт банкуху ўпісалі ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі.

Чытайце таксама:

На «Мінскхлебпраме» сталі рабіць літоўскія шакоцісы

Сетка «Суседзі» пачала прадаваць літоўскія шакоцісы

Літоўскія кухары адраджаюць нацыянальныя стравы

Клас
7
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0