За апошнія 5 гадоў (з 2019 года) колькасць беларусаў у Польшчы вырасла ў 6,5 разоў, пішуць аналітыкі picodi.com.

Даследаванне грунтавалася на польскім дзяржаўным рэестры ўліку насельніцтва PESEL. Частковыя звесткі з гэтага рэестру знаходзяцца ў вольным доступе на партале «адкрытыя даныя». Апублікаваная база даных уяўляе сабой спіс імёнаў усіх людзей, якія пражываюць у Польшчы, разам з колькасцю носьбітаў кожнага імя.

Даныя з рэестру PESEL лепш адлюстроўваюць рэальнасць, паколькі гэты рэестр улічвае таксама людзей, якія ўжо паспелі атрымаць польскае грамадзянства. У той час як Упраўленне па справах замежнікаў улічвае толькі толькі замежнікаў з дзеючымі дазволамі на пражыванне («карты пабыту»).

Агульную колькасць беларусаў і беларусак у Польшчы можна ацаніць у 310 тысяч чалавек.

Аналагічным чынам аналітыкі Picodi палічылі беларусаў у Польшчы за мінулыя гады. У 2019 годзе колькасць беларусаў у Польшчы складала 47,3 тыс. чалавек, што ў 6,5 разоў менш, чым у пачатку 2024 года (310 тыс.).

Самы вялікі прырост быў адзначаны за 2021 год, калі ў Польшчу перабралася 57,4 тыс.чалавек, і за 2022 год, калі прырост склаў больш за 100 тыс. чалавек.

Чытайце таксама:

Беларусы расказалі, як змянілася іх жыццё пасля атрымання другога грамадзянства

Польскія памежнікі не прапускаюць беларусаў з візамі PBH без працоўнага запрашэння ці дамовы

«Будуй сваё». Як можна матэрыяльна падтрымаць беларускія ініцыятывы

Клас
6
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
4
Сумна
11
Абуральна
0