Летась праект «Новай Беларусі» па лічбавым самакіраванні быў пілотным. Тады да яго далучылася як мінімум 265 удзельнікаў і ўдзельніц, але насамрэч іх было, вядома, больш, проста далёка не ўсе паведамілі, што запаўнялі ў Польшчы і Літве дэкларацыі з пералічэннем часткі падаткаў на патрэбы беларускіх арганізацый і ўстаноў. У выніку сабрана каля 47 000 еўра, на якія ў Літве ўжо запусцілі бібліятэку беларускай кнігі, а ў Польшчы ствараюць сайт па сапраўднай гісторыі Беларусі (падрабязнасці пра гэта абяцаюць даць ужо хутка).

У новым сезоне праект запускаецца з адпаведнай яго каштоўнасцям назвай — «Будуй сваё». Арганізатары заклікаюць беларусаў і беларусак з любой краіны далучыцца і будаваць сваё, са сваімі і для сваіх.

Калі ў мінулым годзе ў праекце «Будуй сваё» маглі паўдзельнічаць толькі беларусы з Літвы і Польшчы, то сёлета для гэтага ёсць магчымасць у нашых суайчыннікаў з любой краіны. Для гэтага запусцілі новы кірунак праекту — Global. Далучыцца да яго можна проста цяпер, зрабіўшы ўнёсак ад 35 еўра. На сабраныя грошы плануецца стварыць карысны digital-праект, актуальны для беларусаў любой краіны, у тым ліку Беларусі. 

Як далучыцца

Далучыцца да «Будуй сваё» можна проста цяпер двума спосабамі, першы з якіх не вымагае нават ніякіх дадатковых грашовых выдаткаў — дастаткова толькі папрасіць пералічыць на беларускія патрэбы частку грошай, ужо заплачаных польскай ці літоўскай дзяржавам у якасці падаткаў:

1) Праз падатковую дэкларацыю: зафундаваць 1,5% (у Польшчы) ці 1,2% (у Літве) сваіх падаткаў на дабрачыннасць у партнёрскія ўстановы «Новай Беларусі» пры запаўненні дэкларацыі.

У гэтым годзе ў праекта ты ж самыя партнёры ў Польшчы (фундацыі Tutaka і FaniMani) і новы ў Літве (арганізацыя ZUBR.IN).

2) Праз унёсак: пералічыць ад 35 еўра.

Рэквізіты партнёраў праекту, гайды, як запоўніць дэкларацыю, таймлайн праекту, а таксама адказы на папулярныя пытанні, калі ласка, шукайце на сайце.

Чытайце таксама:

Беларусы замежжа могуць падтрымаць беларускія ініцыятывы, не патраціўшы сваіх грошай. Як гэта зрабіць

Стваральнік бібліятэкі «Камунікат»: Вялікай папулярнасцю карыстаюцца кнігі з успамінамі, біяграфічныя кнігі

«Мільён для мяне не кішэнныя грошы». Бізнэсмен Павел Падкарытаў расказаў пра адабраны маёнтак Падароск і сваё мецэнацтва

Клас
11
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0