Блог Вадзіма Лапая ў тыктоку прысвечаны рознай парфуме — хлопец няблага арыентуецца ў водарах розных брэндаў.

— Я набыў парфуму ад беларускага брэнду — называецца Fragrand. Гэта клон на Dior Fahrenheit. Ён абышоўся мне ў 28 беларускіх рублёў (але на відэа з крамы бачны цэннік 29,92 па акцыі замест першапачатковых 47,49. — «НН»). Давайце яго пратэсціруем, параўнаем з арыгіналам і зразумеем, ці трэба пераплачваць.

Блогер адзначыў, што скапіраваць дызайн флакона ў беларускага вытворцы атрымалася амаль цалкам — крыху адрозніваюцца толькі накрыўкі. Далей асістэнт папырскаў рознай парфумай на два блотары (папяровыя палоскі-тэстары): французскай на роўны і беларускай на загнуты.

Скрыншот відэа ў тыктоку Вадзіма Лапая

Скрыншот відэа ў тыктоку Вадзіма Лапая

Як вы думаеце, ці атрымалася ў Вадзіма зразумець, дзе што? З першых секунд. Ён нават засмяяўся ад таго, наколькі ўсё проста атрымалася.

— Растлумачу, у чым розніца. Dior Fahrenheit гучыць больш густа, больш збіта, больш насычаная і канцэнтраваная кампазіцыя. Прычым пахне адразу менавіта парфумернай кампазіцыяй.

Беларуская парфума пахне падобна, але вельмі доўга гучаць спіртавыя ноты. І вось гэта яе выдае. І водар не такі яркі.

Вядома, арыгінальны пахне нашмат страмчэй. Калі вы захопленыя парфумерыяй, то варта пераплаціць і купіць арыгінал Fahrenheit. Для тых, хто ўвогуле не мае паняцця, што такое парфумерыя, і хоча проста ўзяць нешта, каб смачна пахнуць, дык Fragrand за 28 рублёў мае даволі нядрэннае гучанне.

Блогер кажа, што адшукаць парфуму ад Dilis нескладана: яна звычайна ёсць у крамах «Міла» і «Востраў чысціні». Але калі паглядзець водгукі на яе, то большасць пакупнікоў незадаволена ўстойлівасцю водараў.

За суткі ролік сабраў больш за 765 тысяч праглядаў і больш за 21 тысячу лайкаў. А ў каментарыях, зразумела, пачаліся батлы паміж тымі, хто любіць арыгіналы, і аматарамі эканоміць.

Нехта пажартаваў: моцныя спіртавыя ноты ў беларускай парфуме для таго, каб духамі можна было і папырскацца, і выпіць.

Чытайце таксама:

Упершыню ў горада Беларусі зʼявілася свая парфума

«Пад 400 рублёў на месяц». Беларускі расказалі, колькі грошай трацяць на касметыку і чым карыстаюцца

Куды наносіць парфуму і як прымусіць яе працаваць увесь дзень

Клас
19
Панылы сорам
7
Ха-ха
34
Ого
5
Сумна
6
Абуральна
10