Марыя Калеснікава падчас суду. Фота: Ramil Nasibulin/BelTA pool photo via AP, File

Марыя Калеснікава падчас суду. Фота: Ramil Nasibulin/BelTA pool photo via AP, File

Прайшоў год з таго часу, як сям'я зняволенай Марыі Калеснікавай атрымала ад яе ліст, і з таго часу ніхто яе не бачыў і нічога пра яе не чуў, паведамілі Associated Press у сераду яе сваякі і заходнія афіцыйныя асобы.

«Я магу толькі маліцца, каб мая дачка была жывая, таму што адміністрацыя турмы ў Гомелі не дазваляе спаткання і не адказвае на мае лісты і просьбы», — сказаў бацька Калеснікавай Аляксандр Калеснікаў для Associated Press.

На жаль, сітуацыя з Калеснікавай не ўнікальная. Больш за год няма інфармацыі пра асуджанага на 14 гадоў Міколу Статкевіча, з 25 красавіка канкрэтыкі пра Віктара Бабарыку, які кінуў на выбарах выклік Лукашэнку і пацярпеў за гэта. Дзясяткі палітвязняў трапілі ў інфармацыйны вакуум.

Чытайце таксама:

Вуліцу ў Берліне прапанавалі назваць у гонар Марыі Калеснікавай

Марыя Калеснікава моцна схуднела, а ў Вольгі Маёравай праблемы з горлам

У калонію, дзе сядзяць Калеснікава і Золатава, прывезлі салодкія падарункі ад Лукашэнкі

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
6
Абуральна
3