На цэнніку напісана, што гэта памідоры сорту «Черы мядовае» з Іспаніі. Таксама на пладзе бачныя ярлычкі са словамі Looye Honig Tomaten» (мядовыя памідоры Looye). Па такіх словах у інтэрнэце знаходзіцца кампанія Looye Kwekers, прадстаўніцтвы якой размешчаныя ў двух гарадах: Налдвейк і Бургервеен. Але абодва яны знаходзяцца не ў Іспаніі, а ў Нідэрландах.

Адносна гэтых самых памідораў сайт вытворцы паведамляе:

«Толькі ад 20 да 25% нашых прадуктаў заслугоўваюць ганаровага звання мядовых памідораў Looye. Па цвёрдым прыкусе вы можаце вызначыць, наколькі свежы мядовы памідор Looye. І тады пачынаецца сімфонія смакавых складнікаў у роце: спачатку цудоўная свежасць, за якой стаіць пяшчотная мядовая слодыч, якой духмяны памідор абавязаны сваёй назвай. І, нарэшце, вы адчуеце далікатную кіслінку, якая толькі дапаўняе ігру інтэнсіўных смакавых нот у роце».

Чытайце таксама:

На вакзале ў Мінску прадаюць беларускія клубніцы. Колькі каштуюць?

Як пасля двух гадоў санкцый змяніліся беларускія паліцы з ежай

Раёнка зладзіла рэйд па сельскіх крамах і ледзь знайшла мандарыны

Клас
0
Панылы сорам
3
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
3