Застаўка культавай гульні Doom, запушчанай праз кішачныя палачкі ў чорна-белых пікселях. Фота: Golem.de 

Застаўка культавай гульні Doom, запушчанай праз кішачныя палачкі ў чорна-белых пікселях. Фота: Golem.de 

Вучоная з MIT Ларэн Рамлан правяла эксперымент і змагла запусціць старую гульню Doom 1993 года на звычайных кішачных палачках. Хуткасць гульні пры гэтым прымушае жадаць лепшага, піша нямецкі навуковы партал Golem.de са спасылкай на вучоную.

Як адзначае Рамлан у сваёй навуковай працы, гульня Doom запускаецца не столькі на бактэрыях, а менавіта праз іх. 

Даследчыца маніпулявала флуарэсцэнтнымі здольнасцямі кішачных палачак пры дапамозе лабараторнай тэхнікі (у якую быў загружаны зыходны код гульні) і зрабіла з гэтых бактэрый мініэкран, на якім адлюстроўвалася чорна-белая застаўка Doom.

Бялкі бактэрый пры гэтым выконвалі ролю пікселяў на мініэкране.

«Усё дзякуючы флуарэсцэнтным бялкам кішачных палачак, якія дапамагаюць выводзіць выяву на экран, але выключна ў чорна-белым колеры і вельмі маленькай разрозненнем (эксперыментальны экран з бактэрыямі меў разрозненне 32 x 48 пікселяў).

Частата кадраў у секунду пры гэтым складае адзін кадр у 8 гадзін 20 хвілін, што дазволіць цалкам прайсці гульню толькі за 600 гадоў», — паведамляе партал Golem.de.

Гэтая праблема, па словах вучонай, можа быць вырашана пры паскарэнні працэсу флуарэсцэнцыі бялкоў бактэрый. 

Адзначым, што падобнае не з'яўляецца чымсьці дзіўным, асабліва калі ўлічваць папулярны і даўні сусветны трэнд, звязаны з гульнёй Doom 1993 года.

Трэнд кажа: «Doom працуе на ўсім».

І тут складана паспрачацца, бо людзі па ўсім свеце раз-пораз прымудраюцца запускаць гульню на абсалютна розных прыладах і прадметах: на аўтамабілях, калькулятарах, тостарах, халадзільніках, мікрахвалёўках, а таксама на вэйпах, лямпачках, бензапілах і нават на тэстах на цяжарнасць. Спіс вельмі доўгі і разнастайны.

Таму бактэрыі сталі толькі чарговым лагічным звяном у гэтым нястрымным трэндзе. 

Чытайце таксама:

Вывучэнне сноў: навукоўцы адкрываюць новыя каналы сувязі са спячымі людзьмі

У Кітаі стварылі «амаль вечную» батарэйку для смартфонаў. Яна ядзерная

Будучыня набліжаецца да нас імкліва: дзевяць навуковых прарываў года

Клас
14
Панылы сорам
7
Ха-ха
16
Ого
8
Сумна
1
Абуральна
1