Фота: unsplash.com

Фота: unsplash.com

Preply

Дадатак для пошуку рэпетытараў англійскай значна палегчыць жыццё: абраць выкладчыка дапаможа рэйтынг і водгукі, а спецыяліста тут можна знайсці на любы кашалёк.
Каб пераканацца, што настаўнік вам падыходзіць, распрацоўнікі прапануюць скарыстацца бясплатным пробным заняткам. А калі першы платны ўрок не задаволіць вашыя чаканні, Preply верне грошы ці бясплатна заменіць рэпетытара.

Індывідуальныя заняткі з рэпетытарам каштуюць ад 5 да 25 даляраў у залежнасці ад досведу і рэйтынгу канкрэтнага настаўніка.

Вывучэнне моў праз Preply праходзіць анлайн у асабістым кабінеце, дзе таксама можна выконваць хатнюю працу і дадатковыя тэсты. 

Memrise

Адзін з самых папулярных дадаткаў дазволіць асвоіць граматыку і палепшыць вымаўленне. Для гэтага вучні могуць выкарыстоўваць шырокі спектр інструментаў: напрыклад, відэа з носьбітамі, тэсты і аўдзіраванне. Адсочваць прагрэс дапамогуць кветкі, якія растуць па меры таго, як вы ўзаемадзейнічаеце з новымі фразамі.

Базавая версія Memrise бясплатная, аднак з платнай падпіскай адкрываецца доступ да некаторых эксклюзіўных функцый.

HiNative

HiNative — сапраўдная супольнасць людзей, улюбёных у вывучэнне моў. Фішка дадатка — магчымасць размаўляць з носьбітамі: ім можна задаваць пытанні ці прасіць пракаментаваць сваё вымаўленне. «Нэйтывы» адкажуць аўдыёзапісам ці ў пісьмовых водгуках.

У гэтай аплікацыі ёсць несумнеўныя плюсы ў параўнанні з іншымі падобнымі праграмамі. На сёння яна падтрымлівае больш за 120 моў і валодае функцыяй пошуку па раней зададзеных пытаннях.

Фота: unsplash.com

Фота: unsplash.com

Пазаёміцца з носьбітамі мовы можна ў бясплатнай базавай версіі. За дадатковыя «плюшкі» давядзецца заплаціць.

Lola Speak

Дадатак для тых, хто хоча загаварыць на англійскай, але ніяк не можа пачаць. Lola Speak прапануе акунуцца ў дапоўненую рэальнасць і паўдзельнічаць у загадзя запісаных дыялогах. Правільнасць вымаўлення праверыць штучны інтэлект і, у выпадку, калі ён заўважыць у вас памылку, прапануе зрабіць спецыяльныя практыкаванні.

Для знаёмства з Lola Speak даецца бясплатны тэставы тыдзень. Пасля карыстанне абыдзецца ў 10 даляраў у месяц.

Drops

Drops дапамагае вучыць словы і гутарковыя фразы шляхам праслухоўвання аўдыёзапісаў і выканання невялікіх квізаў. Дзякуючы зручнаму інтэрфейсу, дадатак дазваляе лёгка і эфектыўна пашыраць свой лексікон. Праграма падтрымлівае 45 моў.

Фота: unsplash.com

Фота: unsplash.com

Mondly

Надакучылі сумныя ўрокі? Тады вучы мову праз гейміфікаваныя ўрокі. У Mondly можна праходзіць тэсты-гульні, шукаць правільныя адказы ці размаўляць з іншымі карыстальнікамі ў чат-боте.

Аплікацыя падтрымлівае 33 мовы, мае бясплатную версію і дазваляе адсочваць прагрэс. Зрэшты, ёсць нюанс: Mondly выдатна падыдзе для пачаткоўцаў, а вось прасунутым лігвістам тут будзе сумнавата.

Duolingo

Вядомы дадатак актыўны для 35 моў. Ён дазваляе вучыць словы праз цікавыя актыўнасці, праводзіць працу над памылкамі і выпраўляць вымаўленне.

Асноўная разыначка Duolingo — праца з матывацыяй карыстальнікаў. Так, у кожнага вучня ёсць рэйтынг, які згарае, калі той прапускае заняткі. Акрамя гэтага, аплікацыя рассылае напамінкі, якія дапамогуць не забыцца пазаймацца.

Чытайце таксама:

Google запусціць новы сэрвіс візуальнага пошуку Circle to Search

Контрадэйтынг: новы падыход да спатканняў, які дапаможа перазагрузіць асабістае жыццё

Любіце гульні і беларускую мову? Глядзiце, якi «Праграмісцкі кут» стварыў aйцішнік

Клас
18
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?