Яна працуе так: карыстальнік кругам, лініяй ці рыскамі вылучае абʼект на экране свайго смартфона, а сістэма прапануе яму пошукавую выдачу на гэтую тэму.

Візуальны пошук можна будзе запусціць у любым дадатку на тэлефоне.

Функцыя Circle to Search запрацуе па ўсім свеце 31 студзеня. На першым этапе яна будзе даступная на ўласных смартфонах Google — Pixel 8 і Pixel 8 Pro, а таксама на флагманскіх мадэлях Samsung Galaxy S24, S24 Plus і S24 Ultra.

Кампанія абяцае, што пазней новая опцыя запрацуе і на некаторых іншых «Android-смартфонах прэміум-класа», але канкрэтныя мадэлі пакуль не ўдакладняюцца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0