«Рэспіраторныя захворванні, выкліканыя COVID-19, грыпам і іншымі патагенамі, растуць у многіх краінах на працягу некалькіх тыдняў, і чакаецца, што яны працягнуцца пасля апошніх святаў».

«Працягвайце выкарыстоўваць маскі, рабіць вентыляцыю і трымаць дыстанцыю, каб паменшыць уздзеянне, і пераканайцеся, што вы і вашы блізкія зрабілі прышчэпку ад COVID-19 і грыпу».

Гебрэесус заклікаў улады краін даць доступ да надзейных тэстаў, метадаў лячэння і вакцын. Асабліва тым, хто знаходзіцца ў «зоне рызыкі».

У лютым будзе ўжо чатыры гады, як кавід дабраўся да Еўропы, з сярэдзіны сакавіка 2020 года краіны Еўропы стануць закрывацца на лакдаўн. У Беларусі пра першы выпадак стала вядома 28 лютага 2020 года.

Разам з тым варта адзначыць, што ў Беларусі з ліпеня 2022 года не агучваюцца лічбы па колькасці захворванняў. Але ёсць і добрыя навіны: у краіне зарэгістравана свая вакцына, а ў снежні ў Расіі прайшоў рэгістрацыю абноўлены «Спутнік лайт», якім прышчапляюць у Беларусі.

Чытайце таксама:

Зарэгістравана беларуская вакцына ад кавіду

Не толькі ў Беларусі. У краінах ЕС знішчылі вакцын супраць кавіду на чатыры мільярды еўра

Мінздароўя Расіі ўжо зарэгістравала абноўлены «Спутнік лайт»

Клас
0
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
0