Фота: Rogelio V. Solis / AP

Фота: Rogelio V. Solis / AP

З тых часоў, як у канцы 2020 года былі ўхваленыя першыя вакцыны супраць каранавіруса, краіны ЕС калектыўна атрымалі 1,5 мільярда доз (больш за тры на кожнага жыхара Еўропы). Многія з іх цяпер ляжаць на сметніках па ўсім кантыненце.

Разлікі, заснаваныя на наяўных даных, паказваюць, што краіны ЕС выкінулі ў сярэднім 0,7 ін'екцый на кожнага свайго насельніка.

На вяршыні шкалы знаходзіцца Эстонія, якая выкінула больш за адну дозу на жыхара, за ёй ідзе Нямеччына, якая таксама выкінула найбольшую колькасць неапрацаваных ін'екцый.

Фота: Politico

Фота: Politico

Калі спрагназаваць гэты сярэдні ўзровень адкідаў па астатняй частцы ЕС, то ён складзе больш як 312 мільёнаў знішчаных вакцын.

Нялёгка вызначыць, колькі вакцын было выкінута. Урады, уключаючы другую па колькасці насельніцтва краіну ЕС Францыю, неахвотна раскрываюць маштабы адкідаў.

Разлікі Politico заснаваныя на даных з 19 еўрапейскіх краін — пятнаццаці, якія далі прамыя лічбы, і чатырох, аб аб'ёмах якіх паведамлялася ў мясцовых СМІ. Некаторыя лічбы датаваныя зусім нядаўна, гэтым месяцам, самыя старыя адносяцца да снежня 2022 года.

Politico ацэньвае кошт 215 мільёнаў выкінутых вакцын больш як у 4 мільярды еўра, грунтуючыся на цэнах на вакцыны, пра якія паведамлялася ў медыя (яны не былі апублікаваныя).

Для краін, якія паведамілі толькі пра агульную колькасць знішчаных вакцын, без разбіўкі па тыпах, Politico выкарыстала сярэднюю цану 19,39 еўра, разлічаную на аснове даных, прадастаўленых краінамі.

Нагадаем, што нядаўна расказвалася, як у адной з паліклінік Гомеля знішчылі амаль 100 тысяч вакцын ад кавіду.

Чытайце таксама:

Толькі ў адной паліклініцы Гомеля знішчылі амаль 100 тысяч вакцын супраць кавіду, а справаздачыліся, што зрабілі прышчэпкі

Мінздароўя Расіі ўжо зарэгістравала абноўлены «Спутнік лайт»

У Беларусі распрацоўваюць тры вакцыны ад кавіду

Клас
2
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
5
Сумна
0
Абуральна
0