Падчас размовы ў студыі «Еўрарадыё» закранулі тое, што блогер Максім Шабуцкі ў сваіх эфірах выкарыстоўвае сцяг СССР.

На погляд самога блогера, чырвоны сцяг звязаны з перамогай у Вялікай Айчыннай вайне, а сёння на геапалітычнай арэне адбылася манапалізацыя гэтай падзеі Расіяй.

«Было б карэктней пачакаць да таго адрэзку, калі памрэ апошні ветэран, які сапраўды лічыць яго сцягам перамогі. <…> Гэтыя людзі прайшлі вайну»,

— гаворыць блогер і сцвярджае, што памятае, як «не адзін раз у Беларусі калі [ветэранам] задавалі пытанне, што [азначае] для вас гэты сцяг, яны гаварылі, што для іх гэта сцяг перамогі».

Blogger and former fighter of the Kalinovsky regiment Maksim Shabutsky and active fighter and blogger Alexander

Блогер і былы баец палка Каліноўскага Максім Шабуцкі (справа) і дзейсны баец і блогер Аляксандр «Лахвіч» Наўковіч. Скрын відэа EuroradioLive / YouTube

На погляд Шабуцкага, тое, што сёння пад чырвоным сцягам ва Украіне здзяйсняюцца злачынствы, нельга змешваць з мінулым.

«Чыста з чалавечых катэгорый, пакіньце гэтых ветэранаў, дайце ім дажыць. Будзем мы новую краіну з новымі сцягамі будаваць. Пакіньце гісторыю гісторыкам. Замест таго, каб ладзіць дыскусіі пра сцягі, лепш рабіць канструктыўную працу».

У сваю чаргу Аляксандр Наўковіч заўважыў, што выкарыстанне Шабуцкім у сваіх відэа чырвонага сцяга тлумачыцца тым, што ён працуе на розную аўдыторыю. Самому ж Наўковічу чырвоны сцяг не падабаецца. Але, як заўважае баец, ён можа падабацца іншым. Напрыклад, беларускай арміі, за якую ў 2020-м годзе таксама ішло змаганне.

«Падабаецца, не падабаецца, гэта не важна. Трэба проста чуць тыя думкі, якія табе даносіць чалавек», — адзначае «Лахвіч».

Чытайце таксама:

Блогер Максім Шабуцкі сышоў з Палка Каліноўскага: «Вярнуся або ў іншае падраздзяленне, або пасля рэформы» 

Блогер Максім Шабуцкі пакінуў Беларусь 

Клас
22
Панылы сорам
48
Ха-ха
2
Ого
5
Сумна
1
Абуральна
18