Фота: NARONG KHUEANKAEW / vecteezy.com

Фота: NARONG KHUEANKAEW / vecteezy.com

«Адзначу, што мы гэта робім упершыню: і таматы, і агуркі. Чаму раней не было? Таму што можна было прывезці па імпарце. Усё ж такі асвятляць і ацяпляць цяпліцы — гэта дорага», — заявіў міністр.

Паводле слоў Аляксея Багданава, ва ўмовах заходніх санкцый імпартаваць зімой патрэбны аб'ём агуркоў з шэрагу краін стала немагчыма, а калі купляць у Расіі — то гэта нятанна. Маўляў, там няма такога цэнавага рэгулявання, як у Беларусі, таму закупачная цана за 1 кг агуркоў вырасла ў Расіі да прыкладна 10 беларускіх рублёў. У беларускай розніцы такія агуркі будуць каштаваць ужо 15 рублёў за кілаграм.

Пры гэтым у Беларусі закупачная цана — 5-6 рублёў, таму цана на прылаўку вагаецца прыкладна ў межах ад 7 да 8 рублёў.

У той жа час міністр прызнаў, што месячная патрэба беларускага рынку — 2,5 тысячы тон агуркоў, а значыць, што аб'ёму ў дзевяць тысяч тон, якія робяць у Беларусі, не хопіць, таму хоцькі-няхоцькі давядзецца закупаць дарагія расійскія.

Раней прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка заяўляў аб планах цалкам забяспечыць Беларусь айчыннымі агуркамі ў міжсезонне. «Распрацаваны план-графік мадэрнізацыі цяпліц для таго, каб выйсці на неабходныя аб'ёмы. У выніку, па запэўненнях адпаведных службовых асоб, у сезоне 2023-2024 года патрэба рэспублікі ў агурках будзе забяспечана ў поўным аб'ёме», — адзначаў ён.

Чытайце таксама:

Раёнка зладзіла рэйд па сельскіх крамах і ледзь знайшла мандарыны

Індэкс аліўе і шубы. Як за год падаражэлі класічныя святочныя салаты?

Чаму Лукашэнка пастаянна штурхае Галоўчанку?

Колькі вітамінаў трэба чалавеку ў нашых краях зімою? 

Мінсельгасхарч: У Беларусі дастаткова цяпліц для самастойнага вырошчвання агуркоў, але не такіх каб адмовіцца ад імпарту

«ЕС знізіў аб’ём вытворчасці». Кіраўнік МАРГ патлумачыў, чаму гуркі ў краіне па 16 рублёў

Клас
0
Панылы сорам
3
Ха-ха
3
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
3