У Мінску з самай раніцы падняўся вецер і пайшоў снег. Наступствы цяжкіх умоў надвор'я не прымусілі сябе чакаць, піша Tochka.by.

Завірухі суправаджаюць беларусаў ужо амаль тыдзень. Першая вялікая мяцеліца прайшла ў чацвер, 23 лістапада. Тады яе наступствы ліквідавалі па ўсёй краіне.

Грамадскі транспарт

У цэлым рух арганізаваны, але на некаторых участках усё не так добра. Мінсктранс паведамляе, што тралейбусы № 7, 38, 77 на вул. Панчанкі спынілі рух. Таксама аўтобусы № 17, 42, 50С, 121, 140 не маглі праехаць у напрамку вул. Сухараўскай.

Праблемнымі месцамі сталі вул. Пімена Панчанкі, Мазурава, Скрыпнікава, Адзінцова, Якубоўскага.

Рух па маршрутах аднавілі ў 09:28.

Пакуль на вул. Сухараўскай спынены рух тралейбуса № 38. Ён едзе ў абыход па вул. Лабанка і Шаранговіча. Рух там быў адноўлены.

Стопарыліся аўтобусы і тралейбусы на вуліцах Русіянава, Маякоўскага, Алтайскай і Байкальскай.

Прыбіранне тэрыторый

У мінскіх дварах працуе 131 адзінка тэхнікі, у тым ліку 22-малагабарытнай, і 1,8 тыс. работнікаў. На дарогі высыпалі больш за 21,7 тоны пясчана-саляной сумесі.

Таксама ЖКГ Мінска арганізавала выдачу інвентару для прыбірання тэрыторыі. Аўтамабілістаў заклікалі прыбраць праезную частку ад снегу на адлегласці не меншай за адзін метр вакол сваёй машыны.

Да 12 гадзіны дня на дарогі былі выведзены яшчэ 23 адзінкі тэхнікі і больш за 300 работнікаў. Саляна-пясчанай сумесі патрацілі амаль 40 тон.

План «Надвор'е»

Мінскае ДАІ рэкамендуе пешаходам уважліва пераходзіць дарогу і насіць святлоадбівальныя элементы праз нізкую бачнасць.

Кіроўцам варта ездзіць вельмі акуратна — выбіраць хуткасць, трымаць дыстанцыю і не здзяйсняць без патрэбы манеўраў.

Зрэшты, у ведамстве лічаць, што лепей наогул не карыстацца асабістымі аўто, а перасаджвацца на грамадскі транспарт.

Клас
4
Панылы сорам
5
Ха-ха
3
Ого
4
Сумна
5
Абуральна
3