Здзіслаў Ведэр. Фота: catholic.by

Здзіслаў Ведэр. Фота: catholic.by

11 лістапада на 87-м годзе жыцця адышоў у вечнасць ксёндз канонік Здзіслаў Вэдэр, салезіянін. У чэрвені мінулага года найстарэйшы салезіянін у нашай краіне адзначыў 60-ю гадавіну святарства і 70-годдзе манаскага жыцця.

Здзіслаў Ведэр прысвяціў значную частку свайго жыцця служэнню ў Беларусі, асабліва ў парафіі святога Міхала Арханёла ў Смаргоні (Гродзенская дыяцэзія), дзе ён выконваў абавязкі настаяцеля манаскай супольнасці і пробашча парафіі, а ў апошні час — вікарыя парафіі. Падчас свайго служэння ў Беларусі ён два гады выконваў функцыю духоўнага айца ў вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне

Сёння ў смаргонскай парафіі адбудзецца жалобная святая імша. Цэлебрацыю ўзначаліць дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB (17:00—18:00).

Імша адбудзецца таксама сёння ў Мінску, у касцёле святога Яна Хрысціцеля ў Серабранцы. Яе ўзначаліць арцыбіскуп эмерыт Тадэвуш Кандрусевіч.

Пахаванне адбудзецца ў сераду 15 лістапада ў Лодзі (Польшча). Удзел возьме біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB, які прамовіць пахавальную казань.

Чытайце таксама:

Памёр былы міністр замежных спраў і кандыдат у прэзідэнты Чэхіі Карэл Шварцэнберг

Памёр інструктар палка Каліноўскага Мікалай Молакаў

У Латвіі памёр экс-палітвязень Вадзім Кавалёў. Яго цела два месяцы ляжыць у моргу

    Клас
    2
    Панылы сорам
    1
    Ха-ха
    0
    Ого
    0
    Сумна
    20
    Абуральна
    1