Мікалай Молакаў. Скрыншот відэа палка Каліноўскага

Мікалай Молакаў. Скрыншот відэа палка Каліноўскага

Пра смерць 71-гадовага Мікалая Молакава паведаміла прэс-служба палка Каліноўскага.

«З вялікім шкадаваннем паведамляем аб сыходзе з жыцця выбітнай асобы — палкоўніка ў адстаўцы, інструктара палка імя Кастуся Каліноўскага Молакава Мікалая Мікалаевіча (1952-2023). Яго адданасць, мудрасць і досвед застануцца ў нашых сэрцах назаўжды. Выказваем шчырыя спачуванні сям'і і блізкім», — гаворыцца ў паведамленні.

Мікалай Молакаў быў найстарэйшым байцом у палку Каліноўскага. Яго спецыяльнасць — вайсковая разведка, ён прыйшоў дапамагаць абараняць Украіну ў якасці інструктара па выжыванні. Раней рыхтаваў разведчыкаў і спецназ. Хоць сам ён па паходжанні рускі, але быў грамадзянінам Украіны, а ў беларускім палку адчуваў сябе на сваім месцы.

Калі мужчына пасля пачатку вайны звярнуўся ў тэрабарону, яму адмовілі: «Вам жа вельмі шмат гадоў!» Узялі толькі на блокпост, ён прабыў там два дні і занудзіўся, зразумеў, што не ягонае. У беларускім батальёне шматгадовую вывучку афіцэра ацанілі і запрасілі ў свае шэрагі.

Чытайце таксама:

«У мяне дзіцячая наіўная мара — разам з імі заехаць у горад Мінск». Байцоў батальёна Каліноўскага трэніруе 69-гадовы афіцэр

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
71
Абуральна
0