Карта: Бі-бі-сі

Карта: Бі-бі-сі

У сваім апошнім паведамленні аб эвакуацыі прадстаўнік Сіл абароны Ізраіля заявіў, што мірныя жыхары, якія ўсё яшчэ знаходзяцца на поўначы Газы, павінны адправіцца на поўдзень у перыяд з 10:00 да 13:00 па мясцовым часе, паведамляе Бі-бі-сі.

Пры гэтым варта выкарыстоўваць адзіны маршрут, які праходзіць ад Бейт-Хануна ў бок Хан-Юніса.

У апошнія дні ЦАХАЛ некалькі разоў мяняў час і маршруты эвакуацыі.

Апошні тэрмін першапачатковага 24-гадзіннага акна, абвешчанага ў пятніцу, скончыўся ў суботу днём. Тады Ізраіль вызначыў два маршруты, адзін з якіх — той жа самы, які адкрыецца сёння.

Сусветная арганізацыя аховы здароўя асудзіла загад аб эвакуацыі і заявіла, што для пацыентаў бальніц ён стане «смяротным прысудам».

Цяперашні віток канфлікту на Блізкім Усходзе пачаўся 7 кастрычніка пасля таго, як ХАМАС атакаваў Ізраіль.

Чытайце таксама:

Ізраіль адклаў наземную аперацыю ў сектары Газа з-за надвор'я — NYT

ЦАХАЛ: Забіты камандуючы спецназам ХАМАС, які кіраваў нападам на ізраільскія мястэчкі 7 кастрычніка

ХАМАС падзякаваў Пуціну за пазіцыю наконт сектара Газа

Ізраільскія закладнікі ХАМАС: найгоршы кашмар для любога ўрада

Клас
12
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
3
Абуральна
3