Уладзімір Пуцін падчас саміту кіраўнікоў краін СНД. Фота: kremlin.ru

Уладзімір Пуцін падчас саміту кіраўнікоў краін СНД. Фота: kremlin.ru

Рух ХАМАС падзякаваў Уладзіміру Пуціну за пазіцыю, якая «адхіляе агрэсію і блакаду Газы», а таксама за «намаганні Расіі, накіраваныя на спыненне сіянісцкай агрэсіі». Пра гэта гаворыцца ў заяве арганізацыі, распаўсюджанай у ноч на 14 кастрычніка, піша «Медуза».

Напярэдадні Пуцін на пасяджэнні Саміту кіраўнікоў краін СНД заявіў, што палесціна-ізраільскі канфлікт павінен быць вырашаны мірнымі перамовамі. А мэтай гэтых перамоваў прэзідэнт РФ назваў «стварэнне незалежнай палесцінскай дзяржавы са сталіцай ва Усходнім Ерусаліме».

Такую ж пазіцыю — аб неабходнасці стварэння незалежнай палесцінскай дзяржавы — Пуцін агучыў у размове з прэзідэнтам Турцыі Эрдаганам у аўторак.

Пастаянны прадстаўнік РФ пры ААН Васіль Нябензя напярэдадні заявіў пра гатоўнасць Расіі да пасярэдніцтва ў канфлікце на Блізкім Усходзе і прадставіў праект рэзалюцыі аб спыненні агню.

Чытайце таксама:

Пуцін: Ізраіль падвергнуўся жорсткай атацы і мае права на абарону

ЦАХАЛ: У сектары Газа ліквідаваны адзін з арганізатараў «суботняй разні»

Барэль: Немагчыма перасяліць мільён чалавек за 24 гадзіны

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
5
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1