Сярод 15 чальцоў Рады ААН па правах чалавека на 2024-2026 гады, якіх абрала Генасамблея, Расійскай Федэрацыі няма.

З еўрапейскіх дзяржаў там будуць Албанія, Балгарыя, Францыя і Нідэрланды. Расія спаборнічала менавіта з Албаніяй і Балгарыяй за два месцы ў Радзе, зарэзерваваныя для краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.

У мінулым месяцы стала вядома, што РФ распаўсюджвае сярод дзяржаў — сябраў ААН дакумент з заклікам падтрымаць яе абранне ў склад Рады па правах чалавека.

Ва ўкраінскім МЗС тады заявілі, што прасоўваннем сваёй кандыдатуры Расія спрабуе даказаць, што «можа працягваць беспакарана груба парушаць правы чалавека, здзяйсняць ваенныя злачынствы і злачынствы супраць чалавечнасці».

Нагадаем, 7 красавіка 2022 года Генеральная асамблея ААН падтрымала рэзалюцыю аб прыпыненні членства Расійскай Федэрацыі ў Радзе ААН па правах чалавека. Пасля гэтага рашэння РФ зрабіла заяву аб сваім «добраахвотным выхадзе» са складу Рады.

Клас
20
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0