Блогер Дзім Дзімыч. Скрыншот відэа з яго ютуб-канала

Блогер Дзім Дзімыч. Скрыншот відэа з яго ютуб-канала

Блогер расказаў, што ўчора быў у Міністэрстве культуры.

«Там мы пагаварылі наконт майго кантэнту, унеслі правільныя карэкціроўкі, як і ў любой іншай нармальнай працы. Што магу сказаць: яшчэ раз паўтаруся, што я нармальны чалавек, прапагандую толькі здаровы лад жыцця і правільныя каштоўнасці, і ніякія іншыя»,

— паведаміў ён у сторыс у інстаграме.

Дзіма Сіўчык — папулярны блогер. У яго ютуб-канала 6 мільёнаў падпісчыкаў, а ў тыктоку — 2 мільёны. Асноўная яго аўдыторыя — падлеткі.

Дзяржаўныя органы і прапаганда звярнулі на яго ўвагу пасля даносаў прарасійскай актывісткі Вольгі Бондаравай. Тая абуралася, што блогер адзяваецца ў ружовае, а ў некаторых жартаўлівых роліках быў у сукенцы, і вінаваціла яго ў прапагандзе ЛГБТ. Пасля яе скаргаў з сайта «Еўраопта» знялі рэкламу з Дзім Дзімычам, а яго самога адправілі ў эфір да прапагандыста Рыгора Азаронка. 

Чытайце таксама:

Блогера-мільённіка Дзім Дзімыча, якога абвінавацілі ў прапагандзе ЛГБТ, прымусілі апраўдвацца на стрыме ў Азаронка

«Мегатоп» зняў рэкламу, дзе мужчына ў ружовым парадзіруе Кэры Брэдшоу. І нарваўся на ГУБАЗіК

Клас
0
Панылы сорам
41
Ха-ха
10
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1