Так выглядаў сайт «Еўраопта» са школьнымі таварамі раней. Скрыншот 21 ліпеня 2023 года

Так выглядаў сайт «Еўраопта» са школьнымі таварамі раней. Скрыншот 21 ліпеня 2023 года

На абноўленым сайце са школьнымі таварамі «Еўраопта» Дзім Дзімыча больш няма. Недаступнае і рэкламнае відэа з удзелам блогера, якое было апублікавана 24 ліпеня ў канале кампаніі ў TikTok.

«Еўраопт» пакуль ніяк не пракаментаваў знікненне інфлюэнсера, затое Бондарава апублікавала абразлівы допіс да «гандляроў з «Еўраопта» з заклікам «валіць» у Еўропу.

«Запомніце: вам не месца побач з нашымі дзецьмі», — напісала прапагандыстка і паабяцала яшчэ разабрацца з тымі, хто запрасіў Дзім Дзімыча выступіць на «Славянскім базары».

Так выглядае абноўлены сайт «Еўраопта» са школьнымі таварамі цяпер. Скрыншот 25 ліпеня 2023 года

Так выглядае абноўлены сайт «Еўраопта» са школьнымі таварамі цяпер. Скрыншот 25 ліпеня 2023 года

Бондарава таксама звярнулася да старшыні рады дырэктараў і гендырэктара ТАА «Еўрагандаль» з патрабаваннем «не спыняцца на дасягнутым і ачысціць» ад Дзім Дзімыча яшчэ і рэкламу бонсцікаў.

Так выглядаў сайт «Еўраопта» са школьнымі таварамі раней. Скрыншот 21 ліпеня 2023 года

Так выглядаў сайт «Еўраопта» са школьнымі таварамі раней. Скрыншот 21 ліпеня 2023 года

Дзім Дзімыч — папулярны беларускі блогер, у якога ў TikTok амаль 2 млн падпісчыкаў, а ў YouTube — 4,5 млн. Яго аўдыторыя — у асноўным школьнікі-падлеткі. У роліках Дзім Дзімыча прапагандыстку збянтэжыла тое, што ён з'яўляецца ў кадры ў адзенні ружовага колеру. Акрамя таго, Бондарава знайшла ў сетцы жартаўлівыя фатаграфіі новага куміра моладзі ў сукенцы. Усё гэта пераканала гродзенскую актывістку ў тым, што Дзім Дзімыч нібыта займаецца «прапагандай ЛГБТ». Не выратавалі блогера нават выступы на праўладных канцэртах і хвалебныя водгукі ад БРСМ.

Прапагандыстка склала з гэтай нагоды калектыўны зварот у МУС, МАРГ і Мінадукацыі, у якім абвінаваціла кіраўніцтва кампаніі ў спробе «ператварыць беларусаў у кіраваны натоўп спажыўцоў, навязваючы ім праз рэкламу «модныя» еўрапейскія вычварэнствы ў якасці «новай нармальнасці».

Так выглядае абноўлены сайт «Еўраопта» са школьнымі таварамі цяпер. Скрыншот 25 ліпеня 2023 года

Так выглядае абноўлены сайт «Еўраопта» са школьнымі таварамі цяпер. Скрыншот 25 ліпеня 2023 года

Чытайце таксама:

Бондарава прысвоіла сабе знішчэнне знака ў гонар паўстання 1863 года і хоча замяніць Касцюшку на Сталіна

«Нябачныя» сведкі справы Алеся Пушкіна. Хто данёс на мастака

«Інфаказачка» Вольга Бондарава запісала пакаяльнае відэа

Клас
3
Панылы сорам
32
Ха-ха
21
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
7