Так выглядалі надпісы ў мінскім метро раней

Так выглядалі надпісы ў мінскім метро раней

Замену паказальнікаў у метро ў верасні анансаваў старшыня Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў.

«Цяпер праводзім гэтую працу на прыпыначных пунктах. Адначасова яе не зрабіць з-за вялікага аб'ёму. Пытанне адпрацоўваем сістэмна. У адпаведнасці з дзейным заканадаўствам мы яго ўрэгулюем», — казаў ён у інтэрв'ю «Мінск-Навіны».

Цяпер з'явілася пацвярджэнне таго, што гэты працэс сапраўды ідзе.

Усяго ў мінскім метро больш за 3,5 тысячы паказальнікаў. Усе работы плануюць завяршыць да канца года.

У красавіку гэтага года ў Беларусі было адменена патрабаванне транслітараваць геаграфічныя назвы толькі з беларускай мовы, выкарыстоўваючы традыцыйную беларускую лацінку. Гэтага дабіваліся прарасійскія актывісты і блогеры, якім лукашысты пайшлі насустрач. 

Чытайце таксама:

«Навязванне заходніх ліберальных каштоўнасцяў». Сергеенка патлумачыў, чаму з вуліц прыбралі лацінку

Нагадаем, што вы можаце чытаць «Нашу Ніву» і лацінкай

На прыпынках у Мінску стала знікаць лацінка

«Łupі łacіnkaj!» Беларус зрабіў лацінізатар для Mac

«Для даносчыкаў чырвоная ануча — калі гід называе Мінск Менскам». Што адбываецца з экскурсаводамі ў Беларусі

Лукашысты пазбавіліся беларускай лацінкі ў транслітарацыі геаграфічных назваў

Клас
3
Панылы сорам
12
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
32