Фота: av.by

Фота: av.by

Знешне гэты Passat 2008 года выпуску нічым не адрозніваецца ад сотняў іншых. Пад капотам вы таксама не знойдзеце нічога рэдкага, бо там стаіць самы звычайны дызельны рухавік аб'ёмам 2-літры. Працуе ён у пары з механічнай каробкай перадач.

Фота: av.by

Фота: av.by

Салон таксама максімальна просты. Дый звонку нічога асаблівага, нават калёсныя дыскі тут не літыя, а жалезныя.

Сярэдні кошт такіх аўто каля 7 тысяч даляраў.

Фішка гэтага аўто не ў камплектацыі, а ў надзвычайна малым прабегу За 15 гадоў гэты аўтамабіль праехаў усяго 7508 кіламетраў. У сярэднім гэта па 500 кіламетраў на год.

Фота: av.by

Фота: av.by

Адпаведна, выглядае гэты аўтамабіль як новы. Гледзячы па фота, прынамсі ў салоне цалкам адсутнічаюць сляды эксплуатацыі.

Фота: av.by

Фота: av.by

Днішча аўтамабіля таксама выглядае амаль як новае. А вось на кузаве, нягледзячы на смешны прабег, заўважныя некаторыя нюансы. Ёсць драпіны на адной з дзвярэй, крыху пашкоджаны задні бампер, ёсць «штурхель» на кромцы верху багажніка.

Фота: av.by, калаж «Наша Ніва»

Фота: av.by, калаж «Наша Ніва»

Чаму шараговы дызельны «Пасат» у сціплай камплектацыі за 15 гадоў праехаў толькі 7508 км — гісторыя замоўчвае.

У апісанні пазначана, што большую частку часу да цяперашняга моманту аўтамабіль стаяў у гаражы. Уладальнік пасля куплі нібыта карыстаўся ім некалькі разоў.

Гэты VW Passat B6 можна назваць «капсулай часу», але ўсё адно малаверагодна, што знойдзецца нехта, гатовы выкласці амаль 20 тысяч даляраў за такое аўто.

Фота: av.by

Фота: av.by

«Пасатам» шостай генерацыі яшчэ далёка да таго, каб стаць янгтаймерамі. Дый у выпадку з масавымі аўто каштоўнасць звычайна маюць машыны калі не ў нейкай рэдкай, то прынамсі ў добрай камплектацыі, чаго нельга сказаць пра дадзены экзэмпляр.

Чытайце таксама:

За колькі перапрадаюць «блатныя» аўтамабільныя нумары? Цэны ўражваюць

Легенды з 80-х і 90-х: той рэдкі выпадак, калі ў Беларусі гэтыя машыны таннейшыя, чым у Германіі

Клас
7
Панылы сорам
12
Ха-ха
16
Ого
10
Сумна
4
Абуральна
2