Віктар Ламека. Фота: сацыяльныя сеткі

Віктар Ламека. Фота: сацыяльныя сеткі

Суд Зэльвенскага раёна 31 жніўня 2023 года прызнаў бізнэсоўца вінаватым у паклёпе і абразе Лукашэнкі (арт. 367 і арт. 368 Крымінальнага кодэкса). Затрымалі мужчыну 29 сакавіка 2023 года.

На відэа, якое апублікаваў праўладны тэлеграм-канал, відаць, што ён не аказваў супраціву, пры гэтым, паводле інфармацыі Mayday team, спачатку сілавікі моцна збілі мужчыну ў мікрааўтобусе, а затым супрацоўнікі 9-га ўпраўлення ГУБАЗіКа працягнулі збіванне ў будынку ведамства. Пры гэтым вельмі моцна ў Ламекі пацярпела нага.

Першапачаткова на Ламеку склалі пратакол па 19.11 КаАП Беларусі і аштрафавалі. Не даўшы мужчыну нават пакінуць будынак суда, сілавікі зноў затрымалі яго. Пасля другога суда паводле адміністрацыйнай справы Ламеку адправілі ў следчы ізалятар.

Калі прадпрымальнік ужо знаходзіўся ў СІЗА, стала вядома, што памерла яго маці.

Чытайце таксама:

Асудзілі на два гады калоніі мужчыну, якому на пратэстах у 2020-м міліцыянты рассеклі галаву дручком 

ГУБАЗіК затрымаў хлопца, які сам прыйшоў даць справаздачу аб пераробленай «няправільнай» татуіроўцы

Вынеслі прысуд Ларысе Шчыраковай

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
6