Кірылу Камарова затрымалі ў канцы снежня 2022 года падчас хапуну ў Жлобіне. Разам з ім тады затрымалі не менш за пяць чалавек.

Мужчыну абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыях пратэсту ў 2020 годзе і выхадзе на праезную частку. «Сумесна з іншымі людзьмі стаяў у счэпцы, пляскаў у далоні, гучна крычаў, выкрыкваў розныя лозунгі», — паведамляецца ў судовай пастанове.

На мітынгу міліцыянты адціснулі Кірылу металічным шчытом і рассеклі да крыві галаву гумовым дручком.

Камароў цалкам прызнаў віну і «раскаяўся» ў здзейсненым.

У Кірылы сярэдне-спецыяльная адукацыя, ён мае на ўтрыманні непаўналетняе дзіця.

Чытайце таксама:

ГУБАЗіК затрымаў хлопца, які сам прыйшоў даць справаздачу аб пераробленай «няправільнай» татуіроўцы

Вынеслі прысуд Ларысе Шчыраковай

Сілавікі затрымалі супрацоўніка лясгаса. Мужчыну вінавацяць у тым, што ён нібыта напісаў больш за 4000 негатыўных каментароў

Клас
2
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
25