Ларыса Шчыракова. Фота: «Радыё Свабода»

Ларыса Шчыракова. Фота: «Радыё Свабода»

Ларысу Шчыракову вінавацілі паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса — «Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» і «Дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь». 

Справу разглядаў суддзя Мікалай Доля, вядомы тым, што адправіў за краты на пяць гадоў журналістку Ірыну Слаўнікаву.

Ларысу Шчыракову затрымалі ўвечары 6 снежня 2022 года пасля ператрусу ў яе доме. Яе непаўналетняга сына змясцілі ў прытулак. Былы муж палітзняволенай, які апошнія гады жыў у Расіі, сабраў неабходныя дакументы і 23 снежня забраў Святаслава. Іншым сваякам хлопчыка не аддавалі. 

Напачатку на Ларысу завялі крымінальную справу паводле арт. 369-1 КК (дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь) і змясцілі ў гомельскі СІЗА №3. Больш як месяц таму памерла маці жанчыны. Журналістку нават не адпусцілі з СІЗА на пахаванне.

Паводле матэрыялаў следства, Ларыса Шчыракова «са жніўня 2020 года па снежань 2022 года, выкарыстоўваючы напружаную грамадскую сітуацыю і імкнучыся дэстабілізаваць абстаноўку ў краіне, праз розныя месенджары і ўліковыя запісы ў сацсетках перадала для размяшчэння і размясціла ў інтэрнэце, у тым ліку на дэструктыўных рэсурсах, інфармацыйныя матэрыялы з загадзя лжывымі звесткамі, якія дыскрэдытавалі Рэспубліку Беларусь».

Яна ж, па меркаванні пракуратуры, «ажыццяўляла збор, стварэнне, апрацоўку, захоўванне і перадачу аўдыя-, відэа-, фота— і тэкставай інфармацыі для далейшага выкарыстання ў мэтах забеспячэння экстрэмісцкай дзейнасці інфармацыйнага рэсурсу «Вясна» і экстрэмісцкага фармавання «Белсат»».

За сваю журналісцкую дзейнасць Ларысу Шчыракову болей за 40 разоў прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафаў і арыштаў.

Урэшце яна вымушаная была заявіць аб тым, што адыходзіць ад журналісцкай дзейнасці і будзе займацца этнафотасесіямі і псіхалогіяй. 

Падтрымаць журналістку: СІЗА-3, 246003, Гомель, Кніжная, 1А, Ларыса Фёдараўна Шчыракова.

Чытайце таксама:

У палітзняволенай журналісткі Ларысы Шчыраковай памерла маці

«Ад пачуццяў Ларыса нават расплакалася». Гомельская журналістка Шчыракова ўпершыню сустрэлася з сынам у СІЗА

Журналістка Ларыса Шчыракова за кратамі адзначае 50-годдзе

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
14