«Кожны знішчаны акупант, усе адзінкі спаленай расійскай тэхнікі, агонь замест іх штабоў і складоў, вельмі красамоўнае задымленне на Крымскім мосце і не толькі — усё гэта сведчанне, што мы ніякага злачынства Расеі не пакінем без адказу», — сказаў Зяленскі. 

Учора, 12 жніўня, УСУ ўдарылі па Крымскім мосце. Акупацыйныя ўлады паведамілі, што перахапілі сіламі СПА дзве ракеты. Рух па мосце быў перакрыты некалькі гадзін. 

Першы выбух на Крымскім мосце адбыўся 8 кастрычніка 2022 года, другі — у ноч на 17 ліпеня 2023 года.

Улады Украіны раскрылі сваё дачыненне да ўдараў па Крымскім мосце на пачатку жніўня. Тады сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Аляксей Данілаў сказаў, што СБУ брала ўдзел у атацы.

Чытайце таксама:

Роўна год таму Мядзведзеў сказаў вядомыя словы пра Крымскі мост. У сеціве цяпер з іх смяюцца, а СБУ троліць

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?