Кадры з дымам на Крымскім мосце працягваюць публікаваць відавочцы. Паводле афіцыйных звестак, рух транспарту закрыты.

Расійская адміністрацыя кажа, што мост не пашкоджаны, працавала СПА, якая збіла дзве ракеты.

А сляды дыму на фота і відэа — гэта, маўляў, дымавая заслона.

Мінабароны Расіі заявіла, што Украіна спрабавала атакаваць Крымскі мост ракетай С-200, пераробленай ва ўдарны варыянт

«Расійскімі сродкамі СПА ўкраінская ракета была своечасова выяўленая і перахопленая ў паветры. Разбурэнняў і пацярпелых няма», — гаворыцца ў паведамленні Мінабароны РФ.

Клас
13
Панылы сорам
1
Ха-ха
4
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1