Дзмітрый Бельскі і Юлія Арлашына. Фота: старонкі «Укантакце» і «Аднакласніках»

Дзмітрый Бельскі і Юлія Арлашына. Фота: старонкі «Укантакце» і «Аднакласніках»

Затрыманы трэнер — 35-гадовы Дзмітрый Бельскі. Ён скончыў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт, факультэт фізічнай культуры. Больш за дзесяць гадоў трэніруе футбалістаў, мае трэнерскую ліцэнзію UEFA. Цяпер ён трэніруе дзяцей у спартыўнай дзіцяча-юнацкай школе алімпійскага рэзерву (СДЮШАР) «Нёман», якая спецыялізуецца на футболе.

Затрымана таксама адміністратарка клуба СДЮШАР «Нёман» — 42-гадовая Юлія Арлашына. Яна гарадзенка, скончыла Гродзенскі дзяржаўны педагагічны каледж. 

У відэа сілавікоў Дзмітрыя і Юлію вінавацяць у тым, што яны былі падпісаныя на «экстрэмісцкія» рэсурсы, хаця ў структурах «Нёмана», быццам бы, «правялі тлумачальную працу». Для былога спартыўнага дырэктара ФК «Нёман» Дзмітрыя Кавалёнка гэта скончылася адміністрацыйным пакараннем і звальненнем.

Чытайце таксама:

У Лунінцы за каментары затрымалі мужчыну. Ён выдаліў акаўнт, але яго ўсё роўна знайшлі — вось як гэта магло быць

Як пачысціць і абараніць ваш YouTube — падрабязны гайд

Што менавіта сілавікі правяраюць у смартфонах затрыманых беларусаў і як абараніцца

Клас
2
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
21