Як пачысціць ваш акаўнт на YouTube цалкам

Адзіны спосаб надзейна выдаліць усе вашы звесткі з ютуба — гэта выдаліць або схаваць ваш канал. Зрабіць гэта можна толькі з браўзернай версіі ютуба.

Для гэтага ўвайдзіце ў «Налады», націснуўшы на іконку з трыма гарызантальнымі лініямі.

Вонкавы выгляд меню YouTube

Вонкавы выгляд меню YouTube

  • Пасля гэтага абярыце пункт «Пашыраныя налады».

Скрыншот пункта «Налады» меню YouTube. Націсніце «Пашыраныя налады»

Скрыншот пункта «Налады» меню YouTube. Націсніце «Пашыраныя налады»

  • Там абярыце пункт «Выдаліць канал».

Скрыншот пункта меню «Пашыраныя налады». Націсніце «Выдаліць канал»

Скрыншот пункта меню «Пашыраныя налады». Націсніце «Выдаліць канал»

  • Пасля гэтага яшчэ раз увядзіце ваш пароль ад акаўнта.
  • Далей абярыце адну з дзвюх опцый.

Калі вы абіраеце опцыю «Я хачу схаваць свой канал», то выдаляюцца ўсе вашы каментары і адказы на каментары, але захоўваюцца вашы відэа, лайкі ды падпіскі.

Выгляд меню «Выдаленне змесціва YouTube»

Выгляд меню «Выдаленне змесціва YouTube»

Калі вы абераце «Я хачу выдаліць сваё змесціва назаўсёды», то выдаляцца ўсе вашы звесткі: лайкі, падпіскі, каментары, відэа і падпісанты. Аднавіць іх будзе немагчыма і пасля гэтага вам давядзецца зарэгістравацца на YouTube нанова, каб займець акаўнт (або не карыстацца акаўнтам ютуба, але тады вы не здолееце падпісвацца і лайкаць відэа).

  • Каб скарыстацца нейкай з опцый, пацвердзіце ўсе пункты спіса і націсніце на сінюю кнопку.

Выгляд выбару опцыі «Я хачу выдаліць сваё змесціва назаўсёды»

Выгляд выбару опцыі «Я хачу выдаліць сваё змесціва назаўсёды»

Перавага першага пункта ў тым, што вы не згубіце вашы падпіскі і гісторыю, але гэта можа мець пэўную рызыку. У другім варыянце ў вас будзе цалкам чысты акаўнт.

Як адключыць захаванне гісторыі YouTube і ачысціць гісторыю прагледжаных відэа

Спачатку вам трэба перайсці ў сэрвіс «Гісторыя YouTube». Зрабіць гэта можна або па прамой спасылцы, або праз «Налады». Мы пакажам гэта на прыкладзе Android (увайсці ў налады ў браўзеры вам дапаможа інструкцыя з мінулага пункта).

  • Спачатку адкрыйце праграму YouTube і націсніце на іконку вашага акаўнта ў правым верхнім куце.
  • Далей абярыце пункт «Налады».

Налады YouTube на Android

Налады YouTube на Android

  • У наладах перайдзіце ў пункт «Кіраваць усёй гісторыяй».

Налады YouTube на Android. Націсніце «Кіраваць усёй гісторыяй»

Налады YouTube на Android. Націсніце «Кіраваць усёй гісторыяй»

  • Цяпер у меню вы пабачыце, ці ўключана ў вас захаванне гісторыі. Калі так — націсніце на пункт «Гісторыя YouTube захоўваецца».

Выгляд меню «Гісторыя YouTube» на Android. Пасля з гэтага ж меню, але ў пункце «Узаемадзеянні» можна выдаліць усё астатняе

Выгляд меню «Гісторыя YouTube» на Android. Пасля з гэтага ж меню, але ў пункце «Узаемадзеянні» можна выдаліць усё астатняе

  • Пасля гэтага вас перакіне ў пункт меню «Сродкі кіравання», дзе вы мусіце націснуць кнопку «Выключыць».

Пункт меню «Сродкі кіравання»

Пункт меню «Сродкі кіравання»

  • Прагартайце ўніз тэксту, які ўсплыве пасля націскання кнопкі. Націсніце «Прыпыніць».

Спыніце захоўванне гісторыі YouTube

Спыніце захоўванне гісторыі YouTube

  • Цяпер ваша меню будзе выглядаць вось так. Але знізу будзе старая ўжо захаваная гісторыя.

Пункт меню «Гісторыя» з выключаным захаваннем гісторыі

Пункт меню «Гісторыя» з выключаным захаваннем гісторыі

  • Каб яе выдаліць, націсніце «Выдаліць» і абярыце «За ўвесь час».

Як выдаліць усе лайкі ў ютубе

Для гэтага вам трэба ўвайсці ў пункт «Узаемадзеянні» меню «Мае дзеянні». Зрабіць гэта можна або па прамой спасылцы, або з наладаў. У прыкладзе паказваем браўзерную версію (для Android можна ўвайсці праз інструкцыю вышэй праз пункт «Кіраваць усёй гісторыяй»).

  • Спачатку ўвайдзіце ў «Налады», націснуўшы на іконку з трыма гарызантальнымі лініямі. Абярыце пункт «Гісторыя».

Вонкавы выгляд меню YouTube

Вонкавы выгляд меню YouTube

  • Націсніце пункт «Кіраваць усёй гісторыяй» у правым баку.

Выгляд меню «Кіраваць усёй гісторыяй»

Выгляд меню «Кіраваць усёй гісторыяй»

  • У меню абярыце пункт «Узаемадзеянні».

Скрыншот меню «Узаемадзеянні» ў «Гісторыі YouTube»

Скрыншот меню «Узаемадзеянні» ў «Гісторыі YouTube»

  • Далей перайдзіце ў пункт «Адзнакі «Падабаецца» і «Не падабаецца» да відэа».

Скрыншот меню «Адзнакі «Падабаецца» і «Не падабаецца» на відэа YouTube»

Скрыншот меню «Адзнакі «Падабаецца» і «Не падабаецца» на відэа YouTube»

  • Тут можна абраць пункт «Выдаліць усё» і націснуць «Выдаліць» — гісторыя вашых лайкаў цалкам выдаліцца.

Выгляд пацвярджэння выдалення гісторыі вашых лайкаў. Націсніце «Выдаліць»

Выгляд пацвярджэння выдалення гісторыі вашых лайкаў. Націсніце «Выдаліць»

  • Далей вярніцеся назад і абярыце пункт «Адзнакі «Падабаецца» і «Не падабаецца» да каментарыяў». Тут няма такой зручнай функцыі «Выдаліць усё», але можна выдаліць іх па адным.

Скрыншот меню «Адзнакі «Падабаецца» і «Не падабаецца» на каментарыях YouTube»

Скрыншот меню «Адзнакі «Падабаецца» і «Не падабаецца» на каментарыях YouTube»

  • Для гэтага націсніце на «крыжык» каля каментара, а пасля пацвердзіце выдаленне, націснуўшы «Выдаліць».
  • Вярніцеся назад у меню «Узаемадзеянні». Абярыце пункт «Публікацыі для супольнасцей». Там знаходзяцца публікацыі, якія вы ўпадабалі, але якія аформленыя як тэкставыя пасты ў стужцы YouTube.

Меню «Узаемадзеянні» ў Google «Мае дзеянні»

Меню «Узаемадзеянні» ў Google «Мае дзеянні»

  • Абярыце пункт «Выдаліць усё» з левага боку. Пацвердзіце выдаленне, націснуўшы кнопку «Выдаліць».

Скрыншот меню «Вашы дзеянні з публікацыямі на YouTube»

Скрыншот меню «Вашы дзеянні з публікацыямі на YouTube»

Як выдаліць каментары і паведамленні ў чатах у ютубе

  • Каб выдаліць каментары, перайдзіце назад у тым жа пункце меню «Узаемадзеянні», толькі абярыце пункт «Каментарыі ды адказы». Там таксама немагчыма выдаліць усе каментары, таму трэба выдаляць іх «паштучна», націскаючы на «крыжыкі».

Скрыншот меню «Вашы каментарыі ў сэрвісе YouTube»

Скрыншот меню «Вашы каментарыі ў сэрвісе YouTube»

  • Пасля гэтага вярніцеся ў меню «Узаемадзеянні» і абярыце пункт «Паведамленні ў інтэрактыўным чаце». Тут «схема» такая ж — іх можна выдаляць толькі па адным.

Скрыншот меню «Вашы паведамленні ў чаце на YouTube Live»

Скрыншот меню «Вашы паведамленні ў чаце на YouTube Live»

Як пачысціць вашы падпіскі на YouTube

  • Вярніцеся ў меню «Узаемадзеянні» і абярыце пункт «Падпіскі на каналы». Там вы можаце праглядзець увесь спіс каналаў і адпісацца ад іх па адным.

Скрыншот меню «Падпіскі вашага канала YouTube»

Скрыншот меню «Падпіскі вашага канала YouTube»

Чытайце таксама:

Што менавіта сілавікі правяраюць у смартфонах затрыманых беларусаў і як абараніцца

Як надзейна вычысціць фоты з вашых смартфонаў — падрабязны гайд

Распавядаем, якія даныя з ЧКБ маглі трапіць да сілавікоў, што рабіць, калі вы туды пісалі, і як гарантаваць бяспеку, калі пішаце ў боты

Клас
27
Панылы сорам
2
Ха-ха
3
Ого
7
Сумна
10
Абуральна
8