Аляксандр Паліўка. Фота: ягоная старонка «Укантакце»

Аляксандр Паліўка. Фота: ягоная старонка «Укантакце»

Затрыманага клічуць Аляксандр Паліўка. Калі верыць сацсеткам, мужчыне 36 гадоў, ён з Лунінца. Аляксандр жанаты і мае непаўналетняе дзіця.

Мужчына пакідаў каментары ў тэлеграм-чатах, а мінулай восенню выдаліў акаўнт. Адшукалі яго не адразу — менавіта таму, што ягоны акаўнт не «б'ецца» так проста (у параўнанні з выпадкам, які мы апісвалі раней), хоць і даволі стары. Але падказкай магла быць гісторыя імёнаў акаўнта.

Гісторыя змянення акаўнта, які пакідаў каментары і быў паказаны ў відэа ГУБАЗіК

Гісторыя змянення акаўнта, які пакідаў каментары і быў паказаны ў відэа ГУБАЗіК

Калі паглядзець, як змяняліся нікі, то можна зрабіць выснову: імаверна, чалавека клічуць Аляксандр і ён з Лунінца ці ваколіцаў, бо адзначыўся ў мясцовых чатах. Можна звярнуць увагу і на тое, што ў змяненні імёнаў ёсць некалькі згадак слова «Paliva» на лацінцы. Гэта наводзіць на думкі пра тое, што такі нікнэйм чалавек мог выкарыстоўваць недзе яшчэ.

З дапамогай сэрвісаў, якія збіраюць уцечкі, можна праверыць нікнэйм і атрымаць вынік — сярод іншых ёсць чалавек, які выкарыстоўваў гэтае імя карыстальніка ў некалькіх гульнях, а таксама ягоны мэйл. Калі праверыць гэты мэйл па базах уцечак, то мы атрымаем старонку Аляксандра ва «Укантакце», ужо выдаленую (але захаваную ў базах ботаў). 

Каб пазбегнуць такіх сітуацыяў, пільна сачыце за тым, што і калі вы пішаце, згадайце, як называўся ваш акаўнт і дзе вы маглі «наслядзіць». Каб праверыць каментары, скарыстайцеся адмысловым ботам. Калі вы не памятаеце гісторыі назваў, то выдаліце акаўнт і перастварыце яго нанова.

Чытайце таксама:

Стала вядома, хто той айцішнік, якога днямі затрымалі па вяртанні з Польшчы. А таксама тое, як яго адсочвалі

Тлумачым, якім чынам сілавікі знаходзяць карыстальнікаў Telegram і як гэтага пазбегнуць

Як зарэгістраваць ананімныя акаўнты ў Telegram, сацсетках і іншых месенджарах — падрабязны гайд

Клас
5
Панылы сорам
4
Ха-ха
1
Ого
5
Сумна
19
Абуральна
31