Фота: Joachim Neumann

Фота: Joachim Neumann

Самка чорнага бусла выслала гняздо мохам, а белы бусел выкінуў яго і замест моху паклаў салому.

Птушанят бацькі кормяць таксама па-рознаму: белы бусел прыносіць мышэй і насякомых, а чорны бусел ловіць рыбу.

У пары вылупілася двое птушанят — яны спачатку былі белыя, а галава шэрая. Але афарбоўка птушак пакрысе мяняецца.

Фота: Joachim Neumann

Фота: Joachim Neumann

Арнітолагі іх ужо акальцавалі. Чакаецца, што бусляняты паляцяць прыкладна праз тыдзень.

Дзякуючы сваёй незвычайнай афарбоўцы, два «шэрыя буслы» будуць прыцягваць увагу птушкароў, што дазволіць сачыць за іх далейшым лёсам.

Пары чорнага і белага буслоў — рэдкая з’ява. Такое бывае ў заапарках, дзе няма выбару партнёраў. Але гэты выпадак, магчыма, першы зафіксаваны ў свеце, які здарыўся ў дзікай прыродзе.

Чытайце таксама: 

У Латвіі забойцу буслоў аштрафавалі на 15 тысяч еўра

У Калінкавіцкім раёне пара буслоў здолела выкарміць ажно шэсць птушанят. Гэта рэдкасць

«Яшчэ можна паспрачацца, хто большы драпежнік і хто прыносіць больш шкоды — бусел ці сіп». Экзатычная птушка пасялілася ў Лёзненскім раёне ў спустошанай буслянцы

Клас
28
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
9
Сумна
1
Абуральна
3