Пасля паступлення інфармацыі пра выяўленне драпежнай птушкі ў Лёзненскім райвыканкаме правялі пасяджэнне камісіі па аказанні дапамогі дзікім жывёлам на тэрыторыі Лёзненскага раёна. Па выніках пасяджэння быў аформлены пратакол пасяджэння камісіі, якім даецца шэраг даручэнняў зацікаўленым асобам.

«Любая жыўнасць мае права на жыццё. І яшчэ можна паспрачацца, хто большы драпежнік і хто прыносіць больш шкоды — бусел ці сіп. Бусел жа таксама не сілкуецца яблыкамі і бульбай. Ён есці ўсё жывое, пачынаючы ад яшчарак, жаб, змей, птушанят дробных птушак. Тым не менш бусел — гэта сімвал Беларусі, і нікому ў галаву не прыходзіць думка змагацца з ім.

Натуральна, вельмі непрыемна, што сіп расправіўся з буслянятамі на вачах у жыхароў. Але падставы адлоўліваць альбо адстрэльваць птушку няма», — лічаць лёзненскія чыноўнікі.

Пры гэтым за апошнія 9 дзён інфармацыі пра спусташэнне гнёздаў буслоў не паступала, як паведамляе Лёзненская раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Фактаў, якія пацвярджаюць патэнцыйную пагрозу жыццю і здароўю мясцовага насельніцтва, а таксама маёмасці грамадзян, таксама не вызначана. Месцазнаходжанне птушкі, яе паводзіны знаходзяцца на кантролі, як гаворыцца ў паведамленні, распаўсюджаным праз сацыяльныя сеткі.

Нагадаем, што ў пачатку чэрвеня ў вёсцы Выхадцы Лёзненскага раёна заўважылі дзіўную птушку, падобную да грыфа. Праз некаторы час чужынец стаў руйнаваць гнёзды буслоў і есці птушанят. Арнітолагі вызначылі, што гэта белагаловы сіп — птушка, якая ў нас стала не жыве, а залятае вельмі рэдка. Мяркуючы па ўсім, драпежнік прыляцеў у Віцебскую вобласць з тэрыторыі расійскай Смаленскай вобласці, дзе быў заўважаны крыху раней.

Чытайце таксама:

Грыф, які забівае беларускіх буслянят, прыляцеў з Расіі — «Народныя навіны Віцебска»

Птушкары прыязджаюць да сіпа амаль штодня: трагедыя для буслоў, радасць для арнітолагаў

На поўначы Беларусі экзатычная птушка наводзіць страх на буслоў

Клас
12
Панылы сорам
2
Ха-ха
3
Ого
12
Сумна
4
Абуральна
8