Вагнераўцы ў Растове. Фота: Arkady Budnitsky / Anadolu Agency via Getty Images

Вагнераўцы ў Растове. Фота: Arkady Budnitsky / Anadolu Agency via Getty Images

«У сітуацыі з бунтам Прыгожына прайграў беларускі народ. Цяпер ужо можна падвесці пэўныя вынікі няўдалага мяцяжу ў Расіі. І вынікі гэтыя, хутчэй за ўсё, сумныя для нас з вамі, беларусы.

Нейкім неверагодным чынам сітуацыя, якая нас не датычыць, стала плюсам для ўсіх, апроч Беларусі.

Адыход ПВК «Вагнер» з Украіны, а таксама шэраг унутраных канфліктаў і чыстак, перадача тэхнікі Расгвардыі, збіццё самалётаў і верталётаў, аслабленне Пуціна — усё гэта вялікі плюс для Украіны ў вайне. І тут, я думаю, гэта будзе значным фактарам будучай перамогі.

У тым ліку ўсе гэтыя падзеі запускаюць доўгатэрміновы працэс дэградацыі РФ, што ў выніку можа стварыць акно магчымасцяў для расійскай апазіцыі і малых народаў на свабоду ад дыктатуры Пуціна. Спадзяюся, нешта ў гэтым кірунку мы пабачым у найбліжэйшыя гадоў дзесяць.

Але што датычыць Беларусі, то тут я бачу даволі шмат мінусаў для нас з вамі.

Дыктатура атрымала сваіх «янычараў», наймітаў з баявым досведам, якія абароняць уладу ў выпадку ўнутранага расколу грамадства. Там, дзе будзе вагацца беларускае войска, — зробяць справу вагнераўцы.

Ускладняе гэта і нашу задачу вызвалення Беларусі, бо досвед вагнераўцаў нівелюе досвед добраахвотнікаў на вайне, а таксама значна павялічвае колькасць баяздольных фарміраванняў на баку дыктатуры. Ды і дамовіцца з вагнераўцамі будзе немагчыма, у адрозненне ад мабілізаваных.

Беларусь будзе русіфікавацца яшчэ больш, бо прысутнасць «Вагнера» азначае, што шмат хто з іх будзе жыць у Беларусі, будуць адмысловыя імпрэзы, а некаторая частка нават будзе ваяваць у складзе «Вагнера». Усё гэта вельмі сумна для беларускай перспектывы.

Дыктатура атрымлівае новы рэсурс для «каланізацыі Афрыкі». Сумеснымі рэсурсамі з вагнераўцамі ў найбліжэйшы час Беларусь атрымае доступ да радовішчаў нафты, золата і алмазаў афрыканскіх краін. Усё гэта грошы, якія пойдуць на дыктатуру.

Канечне, можна фантазіраваць пра тое, што вагнераўцы ўступяць у канфлікт і пойдуць на Менск, або пра тое, што прысутнасць вагнераўцаў прывядзе да расколу эліт і ўнутранай барацьбы, або пра тое, што гэта засланыя казачкі, або пра тое, што яны насамрэч пойдуць на Кіеў і г. д.

Можна. Але ўсё гэта фантазіі з маленькім шанцам адбыцца калі-небудзь пасля. А апісанае мной вышэй — гэта ўжо самая блізкая перспектыва. Каланізацыя, русіфікацыя, узмацненне войска, янычары на варце палаца. Карацей, робім сваю справу і назіраем, але думкі сумныя», — напісаў Міхасюк.

Чытайце таксама:

«Лукашэнка можа стаць міратворцам на сваю галаву, бо Пуцін помслівы». Аналітык — пра вынікі мяцяжу і Прыгожына ў Беларусі

«Цэлая брыгада гатовая была». Лукашэнка заявіў, што быў гатовы паслаць войскі ў Расію для падаўлення мяцяжу

Сахашчык: Шанцаў у беларускай сістэмы выстаяць у крызіснай сітуацыі няма

Клас
32
Панылы сорам
7
Ха-ха
4
Ого
4
Сумна
34
Абуральна
12