Ілюстрацыйны здымак. Фота: Мінабароны РБ

Ілюстрацыйны здымак. Фота: Мінабароны РБ

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ў суботу прывёў войскі ў поўную боегатоўнасць. 

«Цэлая брыгада гатовая была да перакідвання ў Расійскую Федэрацыю пры неабходнасці», — сказаў Лукашэнка. 

Лукашэнка таксама заявіў, што «калі абрынецца Расія, мы застанёмся пад абломкамі, усе загінем».

У выпадку калі беларускія войскі былі б задзейнічаныя, ім давялося б даць бой загартаваным у баях ва Украіне наймітам ПВК «Вагнер».

  • 23 чэрвеня Прыгожын абвясціў, што ідзе «на Маскву», бо не хоча, каб Расія жыла «ў карупцыі і хлусні». Ён заклікаў не супраціўляцца наймітам, інакш яны будуць знішчаць усіх, хто ім будзе замінаць.

  • Ужо раніцай «вагнераўцы» ўзялі пад кантроль частку вайсковых аб'ектаў Растова-на-Доне і высунуліся ў бок Масквы, прайшоўшы Варонежскую, Ліпецкую і Тульскую вобласці.

  • У Расіі распачалі супраць яго крымінальную справу, Пуцін назваў мяцеж здрадай, а ў Маскве і вобласці ўвялі рэжым контртэрарыстычнай аперацыі.

  • Аднак ужо ўвечары Прыгожын абвясціў, што разварочвае калоны і ідзе назад. У Крамлі заявілі, што справу супраць яго закрыюць, сам верхавод ПВК «пойдзе ў Беларусь». Таксама яны паабяцалі не пераследаваць яго наймітаў. Гэта стала нібыта следствам перамоваў Прыгожына з Аляксандрам Лукашэнкам. Таксама стала вядома, што калоны ПВК «Вагнер» могуць пайсці ў Беларусь.

  • Дакладнага пацвярджэння гэтаму пакуль няма, хаця борт Прыгожына сёння прызямліўся ў Мачулішчах. 
Клас
1
Панылы сорам
6
Ха-ха
34
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
10