Мядзведзіца паводзіла сябе цалкам міралюбіва, а медзведзяняты гулялі адно з адным, а калі ўбачылі людзей у машыне, усталі на заднія лапы, каб разгледзець незнаёмцаў.

На думку біёлагаў, у гэты перыяд самкі з дзіцянятамі набліжаюцца да чалавечага жылля не ў пошуках ежы, а каб выратаваць медзведзянят ад агрэсіі самцоў, заўважае «Смартпресс».

У мядзведзяў шырока распаўсюджаны інфантыцыд (дзетазабойства): пакуль мядзведзіца выхоўвае дзіцянят, яна не здольная да працягу роду. У самца ёсць два варыянты: альбо чакаць ад 18 да 30 месяцаў, пакуль медзведзяняты не стануць самастойнымі, альбо забіць іх — і тады самка будзе гатовая да спароўвання праз некалькі дзён.

Бурыя мядзведзі занесеныя ў Чырвоную кнігу Беларусі. На пачатку года, паводле звестак Мінлясгаса, у краіне налічвалася каля 550 ― 700 асобін. Больш за ўсё бурых мядзведзяў — 73% ад усёй колькасці — жыве ў Віцебскай вобласці.

Чытайце таксама:

«Яшчэ можна паспрачацца, хто большы драпежнік і хто прыносіць больш шкоды — бусел ці сіп». Экзатычная птушка пасялілася ў Лёзненскім раёне ў спустошанай буслянцы 

Беларускіх зуброў адправілі ў расійскі Башкартастан

Чаму ласі прыходзяць у горад?

Клас
12
Панылы сорам
3
Ха-ха
5
Ого
5
Сумна
1
Абуральна
3