Па справе праходзіць 18 абвінавачваных, з якіх 15 чалавек знаходзяцца пад вартай. Сярод іх — сям'я Вайцяховічаў з чатырох чалавек, Вольга Петух, Сяргей Лісоўскі. Таксама завочна судзяць экс-рэстаратара Вадзіма Пракоп'ева і двух былых сілавікоў.

Дзяржаўнае абвінавачанне, якое прадстаўляе ў тым ліку Максім Чупрыс, 6 чэрвеня запрасіла фігурантам справы ад 2 да 25 гадоў калоніі. Па справе праходзіць шмат былых сілавікоў, таму пракурор прапаноўвае пазбавіць іх вайсковых званняў.

Справу паводле 14 артыкулаў Крымінальнага кодэкса разглядае Сяргей Хрыпач. Тэкст абвінавачання займае 136 старонак.

Прысуд будзе абвешчаны 21 чэрвеня ў 10:30 у адкрытым рэжыме ў будынку суда Маскоўскага раёна Мінска.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
5