«Кажу, што мне не падабаецца»

«Прашу каго-небудзь патэлефанаваць мне і прыдумаць, што нешта здарылася. Гэта вельмі распаўсюджаны варыянт. Але чым старэйшым я станаўлюся, тым радзей так раблю. Цяпер я проста кажу, што мне не падабаецца, некамфортна, і сыходжу.

Калі чалавек, з якім я сустракаюся, для мяне абсалютна незнаёмы, то на пачатку спаткання прымяняю «правіла пяці хвілін». Папярэджваю, што калі я за гэты час не лаўлю мэтч з чалавекам, то я развітваюся.

Магчыма, гэта не вельмі прыгожа. Чым старэйшым становішся, тым больш шануеш свой час, стан, самаадчуванне.

Галоўнае — растлумачыць, а не проста моўчкі ўзяць рэчы і пайсці».

«Пайшла ў прыбіральню і сышла»

«Я на спатканні апошнія два гады актыўна не хаджу. Але была адна гісторыя: другая і апошняя сустрэча з хлопцам, якая адбылася з дапамогай тындара. Мы сталі абіраць месца, дзе сядзем. Ён стаў распавядаць, што быў у шмат якіх краінах, што ў яго шмат грошай. 

На месцы сталі выбіраць, што будзем есці, і ён такі: «Я буду чай, і ты таксама». Я да гэтага яшчэ прыплюсавала ўсё тое, што доўга абіралі, куды ісці, ён шмат казаў пра грошы і гэтак далей. У выніку я проста пайшла ў прыбіральню і сышла. Праз гадзіну дзесьці напісала яму, што з'ехала і пажадала яму поспехаў». 

«Зрабіў выгляд, што напіўся»

«З няўдалых спатканняў я зліваўся пяць разоў. Тры з іх былі па стандартнай схеме: напісаць сябрам, што мне трэба патэлефанаваць, каб пайсці нібыта па справах. Здаецца, мне верылі. Звычайна я казаў, што маю сяброўку кінуў хлопец, і ёй патрэбна мая псіхалагічная падтрымка. Гэта мой любімы прыём, як бы чалавек не можа на цябе пакрыўдзіцца, але пры гэтым не клічаш бяду, не кажаш, умоўна, што «дрэнна маёй маме, трэба ехаць». Адзін з хлопцаў потым у мяне пытаўся, як там сяброўка, ці патрэбна ёй дапамога. Два іншыя мне больш не пісалі, я ім таксама.

Мне страшна сказаць у твар, што мне сумна, таму што я баюся пакрыўдзіць чалавека. Магчыма, палічаць, што я грубіян. Калі я так завуалявана зліваюся, то атрымліваецца, што я невінаваты. Мяркую, гэта ад няўпэўненасці. Хачу дайсці да стадыі, калі змагу людзям у твар усё казаць.

Аднаго разу ў мяне было спатканне з хлопцам, з якім мы раней тэлефанавалі адзін аднаму, доўга размаўлялі заўсёды. Усё было супердобра, шмат тэм для размоў. Потым мы сустрэліся і аказалася, што ён не вельмі ў курсе таго, пра што мы з ім размаўлялі. Тыпу ён раней згаджаўся, што яму падабаецца фільм ці песня, пра якія я казаў.

Пры сустрэчы было спачатку няёмка, я стаў вяртацца да тых тэм, якія мы раней абмяркоўвалі, каб стварыць камфортную атмасферу. Ён увогуле не разумеў, што адбываецца, пра што я кажу. Я ў канцы не вытрымаў, сказаў, што, блін, мы ж з табой гэта абмяркоўвалі. Аказалася, што ён гэтым не захапляецца, а проста хацеў зрабіць на мяне ўражанне, спадабацца. Мяне гэта раззлавала, я сказаў, што ішоў на спатканне з іншым чалавекам, таму не хачу гэта ўсё працягваць.

Яшчэ была адно сумнае спатканне: хлопец вельмі саромеўся, гэта было для мяне некамфортна. Мы тады вырашылі купіць віно, каб расслабіцца, але лепш не стала. Таму я зрабіў выгляд, што шмат выпіў, і мы разышліся».

«Ён прысеў на лавачку, каб завязаць шнуркі»

«У мяне ў жыцці было толькі два разы, калі я ўцякала з няўдалых спатканняў.

Мы пайшлі гуляць у парк з хлопцам, з якім я да гэтага ні разу не бачылася. Ён мне адразу не спадабаўся, выглядаў неяк дзіўна, быў старэйшы, чым я думала, неахайна апрануты. Гулялі гадзіну, ён прысеў на лавачку, каб завязаць шнуркі, а я пайшла наперад, зрабіла выгляд, што не заўважыла, і проста сышла. У нейкі момант нават пабегла. Падумала, што ён не будзе мяне наганяць, бо гэта неяк недарэчна.

Яшчэ паўплывала тое, што перад тым, як сесці на лавачку, ён спрабаваў мяне пацалаваць. І жартаваў непрыстойна пра сэкс у кустах.

Другі выпадак быў не такі страшны, але там хлопец стаў вельмі актыўна да мяне заляцацца. І я не прыдумала нічога лепшага, як сказаць, што паабяцала брату быць дома ў гэты час і глядзець з ім серыял. І пайшла».

«Ëн увесь час рэкламаваў мне, як купіць айфон па заніжанай цане»

«Быў выпадак, калі мы з хлопцам сустрэліся пасля вельмі доўгай перапіскі ў сацсетках. Хлопец мне вельмі падабаўся, а ён не хацеў сустрэчы са мной, таму што баяўся, што я не апраўдаю чакання. У выніку праз некалькі месяцаў пастаянных зносін мы сустрэліся і я расчаравалася, бо ён быў не такі ўпэўнены, як мне здавалася, моцна адрозніваўся ад фотак. Я не хацела яго пакрыўдзіць, ён сказаў, што закахаўся ў мяне, а я ўвесь час знаходзіла прычыны, чаму не магу з ім сустрэцца.

Быў яшчэ хлопец, з якім мы пазнаёміліся ў тындары. Мы пайшлі гуляць, і ён увесь час рэкламаваў мне, як купіць айфон па заніжанай цане, ён быў рэсэлерам. Маркетынг добры, а спаткання не атрымалася. Я сказала, што мне тэрмінова трэба дадому, і заблакавала яго».

«Каб не крыўдзіць чалавека» 

«Мне, мабыць, няма чаго сказаць на гэту тэму, бо я звычайна вельмі шкадую людзей. Калі мне не падабаецца хлопец ці спатканне, я заўсёды цярплю да канца, каб не крыўдзіць чалавека». 

«Проста кажу, што хачу дадому» 

«Было спатканне, калі хлопец стаў да мяне настойліва заляцацца (гэта было першае спатканне), і я пабаялася, што ў нейкі момант не змагу кантраляваць сітуацыю і вырашыла пайсці. Проста сказала, што хачу ўжо дадому.

На астатніх спатканнях таксама так рабіла, проста казала: «Усё, дзякуй за сустрэчу, я пайду». 

Чытайце таксама:

Званіць былому можна, сачыць за ім у сацсетках і бачыцца з яго сябрамі — не. Псіхолаг расказала, як справіцца з болем расстання

Беларускі назвалі звычкі ў мужчын, якія іх раздражняюць

«Сэкс — гэта галоўнае, дзеля яго ўсё і робіцца». Вядомыя беларусы расказалі, што забівае каханне

«Муж сам папаўняе калекцыю». Беларускі расказалі, як у іх ложку з’явіліся сэкс-цацкі і якія

Клас
23
Панылы сорам
14
Ха-ха
7
Ого
2
Сумна
8
Абуральна
13

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?