Фота ілюстрацыйнае
Адзначаецца, што «так як справа новая, то разгледзелі не ўсе — частку пытанняў перанеслі да атрымання дадатковай інфармацыі». Таксама гаворыцца, што «на камісію вырашылі клікаць і міністраў, і кіраўнікоў федэрацый, і паручыцеляў».
Гэтая справа непасрэдна датычыць найперш футбалістаў некалькіх клубаў беларускага чэмпіянату. У сярэдзіне сакавіка стала вядома, што шэраг футбалістаў БАТЭ, «Нёмана» і «Слуцка» аказаліся пазбаўленымі магчымасці выступаць за свае клубы. Паведамлялася, што ў іх, праўда, ёсць шанцы працягнуць кар'еру ў гэтых камандах далей, але для гэтага трэба прайсці «спецыяльную камісію».
Між тым ужо прайшло 10 тураў чэмпіянату з 28, то-бок больш за траціну.
Чытайце таксама:
На фінале Кубка Беларусі па футболе налічылі ажно 21 тысячу гледачоў. Але дзе яны былі?