Паводле Шарснёва: «Хацелася б, каб мы разам зрабілі футбол такім, якім ён быў тады, калі былі поўныя стадыёны. Каб футбол зноў стаў масавай нацыянальнай з'явай».

Але гэта складана, бо часы цяпер зусім не тыя, бо «многія захопленыя гаджэтамі». Тым не менш, разам з бацькамі будзе рабіцца ўсё, «каб зберагчы дзяцей ад страты зроку, наступнага суіцыду, чаго цяпер, будзем шчырыя, дастаткова».

Прафесійнымі футбалістамі, калі ўсё атрымаецца, стануць не ўсе, «але ў любым выпадку гэта будзе здаровае дзіця, фізічна развітае, з моцнай псіхікай».

Пачатак працы на новай пасадзе для Шарснёва будзе дастаткова звычайны, як для чалавека, які раней у гэтай сферы не працаваў:

«Для пачатку трэба глыбока пагрузіцца і разабрацца ў праблемах. У прынцыпе многія на паверхні. Таму важна зразумець прыроду недахопаў, выявіць іх і толькі разам з прафесіяналамі сваёй справы прыступіць да іх ліквідацыі».

Турбуе ў беларускім футболе Шарснёва многае, але асобна вылучана «грамадская думка, якая склалася вакол нашага футбола. Меркаванне заўзятараў, спецыялістаў, кіраўніцтва краіны».

У дэталі лезці Мікалай Шарснёў пакуль што адмовіўся, але паабяцаў, «што з усім, што будзем рабіць, будзем дзяліцца з прэсай і заўзятарамі. Усе рашэнні будуць узважанымі і калегіяльнымі».

На заканчэнне новы кіраўнік АБФФ высока ацаніў працу свайго папярэдніка Уладзіміра Базанава: «Праца ім праведзена каласальная. Самае асноўнае — быў прыўнесены сістэмны падыход. Была прынятая «Канцэпцыя развіцця футбола», мэты, задачы. Ёсць фундаментальны дакумент, да якога можна звяртацца».

Сваю задачу Шарснёў бачыць у вызначэнні механізму рэалізацыі «фундаментальнага дакумента».

Чытайце таксама:

Шарснёў узначаліў Беларускую федэрацыю футбола

Падымаць футбол даручаць аграрыю-гіравіку — «Трыбуна»

Былы кіраўнік Віцебшчыны пра вылучэнне ў старшыні АБФФ: Ніжэй за дно не апусцішся

Глеб, Кутузаў, Румас? Хто выратуе белфутбол — разважаюць адмыслоўцы

Клас
1
Панылы сорам
10
Ха-ха
18
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
0