Навукоўцы апусцілі на дно Ціхага акіяна апараты з дыстанцыйным кіраваннем, у выніку чаго былі знойдзены такія цікавыя віды, як гэтая драпежная губка.

Увогуле, з выяўленых у ходзе даследавання жывых арганізмаў 90% былі цалкам новымі для навукоўцаў.

Падобны спіс насельнікаў гэтага марскога раёна быў складзены ўпершыню. Цяпер, калі навукоўцы ведаюць больш пра насельнікаў гэтага свету, яны могуць зразумець, як падыходзіць да іх вывучэння і кансервацыі.

У той жа час гэты праект ад пачатку знаходзіцца пад пагрозай. Ёсць планы неўзабаве пачаць у гэтай зоне здабычу карысных выкапняў, у тым ліку металаў, што можа нашкодзіць мясцовай флоры і фаўне.

Чытайце таксама:

Што рабіць чалавеку, калі яго атакуе варона?

«Чайкі і спайс — не вельмі добрае спалучэнне». У Вялікабрытаніі птушкі пачалі красці спайс і абкуранымі нападаць на людзей

Helicobacter pylori — небяспечная бактэрыя. Якія сімптомы хвароб, якія яна выклікае

Клас
2
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
6
Сумна
1
Абуральна
1